навіны

Ізраіль працягнуў атакі на ядравыя і вайсковыя аб'екты Ірану, той атакаваў у адказ

Самалёт Арміі абароны Ізраілю. Фота: idf.il
Самалёт Арміі абароны Ізраілю. Фота: idf.il
podpis źródła zdjęcia

Ізраіль і Іран уночы з 15 на 16 чэрвеня працягнулі абстрэлы адзін аднаго, абодва бакі канфлікту заяўляюць пра чалавечыя ахвяры. Пра гэта піша «Newsru.co.il» са спасылкаю на ізраільскія і іранскія медыі.

Чытайце таксама:
Зварот прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу 13 чэрвеня 2025 года. Фота: gov.il

Прэм’ер Ізраілю заклікаў іранцаў да паўстання супраць «ісламскага рэжыму»

Іранскае агенцтва «Mehr» заяўляе, што СПА Ірану адбіла атаку «на вайсковую акругу ў прыгарадзе Тэгерану». А іранскія апазіцыйныя каналы паведамлялі пра выбухі ў паселішчах Ісламшэхр, Кум, Зарандзі, Малярд, Сакез, Санандадж, Піраншэхр, Шэхрыяр, Тэбрыз, Бандар-Энзэлі і Карадж. Іранскі сейсмалагічны цэнтр зафіксаваў падземныя штуршкі магнітудай 2,5 у правінцыі Кум, паблізу ядравага абʼекту ў Фардо.

У Цагалі заявілі, што ВПС Ізраілю атакавалі пускавыя ўстаноўкі ракетаў «зямля–зямля» ў цэнтры Ірану, а таксама штаб-кватэру падраздзялення «Кудс» Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі ў Тэгеране.

Міністэрства аховы здароўя Ірану заявіла, што з пачатку нападаў Ізраілю (з ночы 13 чэрвеня) на іранскай тэрыторыі ў выніку ўдараў Цагалю загінулі 224 асобы, 1277 былі шпіталізаваныя. Міністэрства сцвярджае, што больш як 90 % ахвяраў былі цывільнымі жыхарамі.

У Ізраілі ж у выніку іранскага абстрэлу 16 чэрвеня загінулі чатыры асобы пенсійнага ўзросту – дзве жанчыны і двое мужчынаў. Агулам дапамога была нададзеная больш як 100 пацярпелым. Адна жанчына ў цяжкім стане, не менш як пяць – у стане сярэдняй цяжкасці, астатнія параненыя лёгка.

Ізраіль атакаваў вайсковыя і ядравыя аб’екты ў Іране ўночы на 13 чэрвеня. Гэта тлумачыцца тым, што Тэгеран быў у кроку ад стварэння ядравай бомбы. У Іране заяўляюць, што іх удары па Ізраілі ёсць захадай самаабароны, і адзначаюць, што гатовыя спыніць удары, калі Ізраіль таксама спыніць агонь. Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп зрабіў заяву, што мір паміж Іранам і Ізраілем – толькі пытанне часу. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што ЗША могуць умяшацца ў канфлікт, і падкрэсліў, што дагэтуль такога ўмяшання не было.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10