Беларус, якога ў ліпені арыштавалі ў Тбілісі падчас спробы падаць заяву на міжнародную абарону, 7 жніўня атрымаў часовае пасведчанне просьбіта прытулку, расказаў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.
18 чэрвеня новы беларускі пасол у Грузіі Мікалай Рагашчук уручыў копіі даверчых лістоў кіраўніку Дэпартаменту дыпламатычнага пратаколу МЗС Грузіі Зурабу Дарчыяшвілі.
Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся да генеральнага пракурора і Народнага абаронцы (амбудсмена) Грузіі праз масавыя адмовы ў прытулку грамадзянам Беларусі ў Грузіі, піша «Позірк».
Пра беларускага актывіста і блогера Змітра Грынкевіча мы пісалі, калі яго на пачатку траўня не ўпусцілі ў Грузію пасля візарану. Цяпер мужчына застаецца ў Ерэване, думае, што рабіць далей. Зміцер распавёў «Белсату» пра сваю сітуацыю, дзве розныя Грузіі (2021–2022 гадоў і сённяшнюю), а таксама пра тое, чым грузіны адрозніваюцца ад армянаў і чаму ўсім беларусам, якія застаюцца ў Сакартвэла, трэба мець план Б.
Грузія забараніла грамадзянам Беларусі і Расеі рээкспарт аўтамабіляў і спецтэхнікі, паведамляе партал bm.ge са спасылкаю на Агенцтва абслугоўвання МУС Грузіі, што рэгіструе аўтатранспарт. Новаўвядзенні набылі моц 15 траўня.
8 траўня беларускага актывіста Змітра Грынкевіча пасля візарану – кароткачасовага выезду з краіны для абнулення легальнага тэрміну знаходжання – не ўпусцілі назад у Грузію. Пра тое, якія катэгорыі беларусаў таксама могуць з гэтым сутыкнуцца і што ім варта рабіць, каб гэтага не было, «Белсату» расказаў юрыст, праваабаронца Раман Кісляк.