Запісу на падачу дакументаў на польскую візу ў Менску цяпер даводзіцца чакаць чатыры месяцы і даўжэй. І гэта нават праз «памагатараў» і за немалыя грошы. Польшча абяцала змагацца з пасярэднікамі і ботамі, якія рэзервуюць месцы на сайце візавага цэнтру, уводзіла дадатковыя патрабаванні, як відэаверыфікацыя, аднак робіцца толькі горш. Пагутарылі з беларусамі, якіх чаканне давяло ўжо амаль да адчаю, ды паглядзелі, што пішуць у «візавых» чатах. Спойлер: усё сапраўды кепска.
Gistoryi
«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы