Дрон перасёк паветраную прастору ў Гомельскай вобласці.
13 верасня расейскі разведвальны БПЛА тыпу «Арлан» зайшоў у Гомельскую вобласць з Чарнігаўскай вобласці Украіны. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн».
Аўтары публікацыі паведамляюць, што дрон рухаецца праз Лоеў паўночна-ўсходнім курсам.
Авіяцыя Ваенна-паветраных сілаў РБ у небе над Гомельшчынай станам на 14:05 па беларускім часе прыкмечана не было, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Нагадаем, што з канца лета дроны заўважна зачасцілі ў Беларусь. Пра такія выпадкі «Беларускі Гаюн» паведамляў 21, 26, 29 і 31 жніўня, 3, 4, 5, 6 і 7 верасня.
Раман Шавель belsat.eu