Вайна

Атака ЗСУ і блеф Лукашэнкі: як пачыналіся падзеі на Куршчыне і вакол яе

Украінскі гелікоптар. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook
Украінскі гелікоптар. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Украіна ўвайшла на тэрыторыю Расеі, а Крэмль тым часам гуляе ў спакой і дзейнічае хаатычна. Пры гэтым афіцыйны Кіеў скупы на каментары, а замежныя эксперты ўжо кажуць пра поспех гэтай аперацыі. Але дагэтуль не ясна, што з’яўляецца мэтай украінскага наступу. Пра хроніку новай «Курскай бітвы» шла гаворка у нядзельнай праграме «Тыдзень» на канале «Белсат News».

Пачатак баявых дзеянняў на Куршчыне: «Расейскія вайскоўцы на усіх узроўнях былі не гатовыя»

Першыя звесткі пра баявыя дзеянні на тэрыторыы Расеі з’явіліся раніцай 6 жніўня. Мінабароны РФ заявіла пра баі на мяжы Украіны і Расей – у Курскай вобласці. Часовы выканаўца абавязкаў губернатара рэгіёну Аляксей Смірноў выступіў са справаздачай пра тое, што расейскія памежнікі не дапусцілі прарыву. Потым тое ж самае казалі і ў ФСБ Расеі. Але бліжэй да вечару Расея прызнала, што на тэрыторыі вобласці ідуць баі з ЗСУ. Афіцыйны Кіеў маўчаў, але ва ўкраінскіх пабліках з’явіліся першыя відэа з расейкімі палоннымі.

«Тактыка маўчання вельмі добра працуе. Некаторыя аглядальнікі параўноўваюць характар ваенных дзеянняў і іх інфармацыйнае суправаджэнне з метадамі гібрыднай вайны. Як гэта ні странна, гэта чымсьці нагадвае дзеянні Расеі ў 2014 годзе», – кажа палітолаг Уладзімір Фясенка.

На наступны дзень, 7 жніўня, у прарасейскіх пабліках пачалі з’яўляцца паведамленні, што (меркавана) Украіна змагла прасунуцца на 25 кіламетраў углыб Курскай вобласці. Колькасць вайскоўцаў ацэньвалі ад 300 да 1000 чалавек. У сераду Уладзімір Пуцін нарэшце склікаў адмысловую нараду. Маўляў, гэта «чарговая маштабная правакацыя» Кіева. Старшыня Генштабу Расеі Валерый Герасімаў рапартаваў пра вялікія страты ЗСУ і абяцаў, што вораг будзе неўзабаве разгромлены. Тым часам тэлеграм-каналы пачалі казаць пра страту 11 населенных пунктаў у Курскай вобласці, якую занялі ўкраінскія вайскоўцы.

Украінскія вайскоўцы. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook
Украінскія вайскоўцы. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

«Расейскія вайскоўцы на усіх узроўнях (нават самага высокага ўзройню накшталт старшых афіцэраў) былі не гатовыя. Больш за тое, мы пабачылі, што Крэмль вельмі нязграбна рэагаваў на гэта. Гэта гаворыць аб тым, што гэта было нечакана нават на самым высокім узроўні, – каментуе «Белсат News» вайсковы аглядальнік Ігаль Левін.

«Яны маўчаць, бо проста не ведаюць, што рабіць далей, – кажа ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка. – Я б не назваў гэта панікай. Хутчэй, гэта анабіёз такі. Бо пачалося ўсё раніцай 6 жніўня, і наступныя 48 гадзін расейскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва не прымала ніякіх рашэнняў, якія б дапамаглі прасоўванню сваіх сілаў у Курскай вобласці».

Рэакцыя ЗША: «Украіна можа выкарыстоўваць амерыканскую зброю для супрацьдзеяння пагрозам па той бок мяжы»


Украіна кажа, што мае поўнае права праводзіць баявыя дзеянні на тэрыторыі Расеі.

«У нас ёсць дазвол на тое, каб у радыусе 100 км ад нашай мяжы дзейнічаць пры дапамозе амерыканскай зброі. Мы маем права па гэтых усіх гарадах наносіць удары амерыканскімі ракетамі, хаймарсамі, артылерыяй», – каментуе падзеі паліттэхнолаг і пісьменнік Міхаіл Шэйтельман.

ЕЗ адказаў, што Украіна мае поўнае права адказваць агрэсару на ягонай тэротырыі. Спікер Рады Нацыянальнай бяспекі Белага Дому Джон Кірбі пракемантаваў падзеі так:

«ЗША не змянілі сваёй палітыкі наконт дазволу Украіне выкарыстоўваць амерыканскую зброю для супрацьдзеяння наўпроставым пагрозам, што ўзнікаюць па той бок мяжы».

Украінскія вайскоўцы. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook
Украінскія вайскоўцы. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Тым часам Расея паказвае кадры знішчэння адзінак украінскай баявой тэхнікі «іскандэрамі».

«Гэта розуму неспасціжна… Настолькі няма сродкаў у расейскага камандавання, што яны ўжываюць любыя магчымасці, якія ёсць пад рукой»,
– кажа Ігаль Левін.

«Для расейскага камандавання гэта цяпер дылема: ці перакідваць войскі з поўначы на ​​поўдзень, ці з поўдня на поўнач». Якая мэта Украіны?»


Паралельна з гэтым Расея кажа пра арганізаваную эвакуацыю насельніцтва, але насамрэч там адбываецца сапраўдны хаос і адсутнасць дапамогі, людзі нават звяртаюцца да Пуціна і просяць «вярнуць нашыя землі». 9 жніўня з’явілася відэа, па якім можна ўявіць маштабы страт расейскага боку – 14 грузавікоў з целамі расейскіх вайскоўцаў. Потым Расея ўвяла рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ў трох вобласцях – Куршчыне, Браншчыне і Белгарадчыне.

«Расея захрасла на Данбасе па «самыя вушы», а ўкраінскае камандаванне расхіствае фронт і спрабуе акцэнтаваць увагу на тым, што «мы праводзім розныя аперацыі з роскідам у тысячу кіламетраў». І для расейскага камандавання гэта цяпер дылема: ці перакідваць войскі з поўначы на ​​поўдзень, ці з поўдня на поўнач», – выказвае меркаванне дырэктар даследчага цэнтру New Geopolitics Research Network Мыхайла Самусь.

Рэакцыя Беларусі: «Мы з вамі [Расеяй], але ніякіх актыўных дзеянняў рабіць не будзем»


Толькі у выходныя Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на падзеі: казаў пра тое, што ўкраінскія вайскойцы прайшлі ўглыб на 35 кіламетраў і пра «знішчэнне украінскіх дронаў». Быццам, частку дронаў збілі ў ваколіцах беларускіх Касцюковічаў. Як доказ, прадэманстравалі невядомыя аскопкі ў лесе. 

Міністр абароны Віктар Хрэнін рапартаваў аб прывядзенні ў «гатовасць № 1» сілаў на мяжы, а «Гомельэнерга» нават даў жыхарам рэгіёну парады на выпадак налёту беспілотнікаў.

11 жніўня «Беларускі Гаюн» распавёў пра тое, што заява пра ўкраінскія дроны – хлусня:

«9 жніўня 2024 года, падчас вылетаў авіяцыі ВС РБ, ніякіх дронаў (БПЛА) выяўлена не было. Ніякага запуску ракеты з знішчальніка СУ-30 або верталёта МІ-24 не адбылося».

«У мяне такое адчуванне, што Расейская Федэрацыя зноў цісне на беларускі Генштаб, – каментуе васковы аналітык Іван Ступак. – Маўляў, стварыце напружанне, умовы для таго, каб Лукашэнка аддаў загад зноў адцягнуць войскі хаця б пад украінскую мяжу, каб Украінскі Генштаб быў у напружанні… Гэта як гульня ў «пятнашкі».

Украінскія вайскоўцы. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook
Украінскія вайскоўцы. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка кажа, што сваімі дзеяннямі Лукашэнка намагаецца актыўна не удзельнічаць у вайне, але нешта пры гэтам адказваць Расеі.

«Лукашэнка зараз, па-першае, беражэ свое сілавыя структры, і армію, каб абараняцца ад беларускага народу, ад пратэстаў і іншых дзеянняў па змене ўлады. Але паміж гэтым ён павінен неяк апраўдвацца перад Крамлём, які выкарыстоўвае Лукашэнка як марыянетку. Таму ён і рэтранслюе розныя гісторыя пра дроны і іншае. Давайце прыгадаем: праз тэрыторыю Беларусі не аднойчы праляталі расейскія дроны-камікадзэ «Шахед-136», але МЗС Беларусі ніводнага разу не заяўляла прытэнзій да Масквы. А тут з’віўся нейкі невызначаны дрон, які Беларусь адразу пазначыла як украінскі, і робяць заявы. Гэта такая гульня з Расейя: «мы з вамі, але ніякіх актыўных дзеянняў рабіць не будзем».


Таксама ў выходныя Уладзімір Зяленскі прызнаў, што вайскоўцы ў Курскай вобласці – з Украіны. У нядзелю Беларусь пачала перасоўваць танкі на мяжу з Украінай. Але наконт мэтаў нічога пакуль незразумела.

«Цяпер у Курскай вобласці мы можам назіраць за дастаткова маштабнай ваеннай аперацыяй, якой Расейская Федэрацыя на сабе не адчувала з часоў Другой сусветнай вайны. Але ў дадзеным выпадку гэта не агрэсія з мэтай акупацыі тэрыторыі, гэта элемент стратэгіі, калі вымушаюць ворага выцягваць свой рэсурс з тэрыторыі Украіны, з зоны баявых дзеянняў, тым самым аслабляючы рэсурсы [расейскіх] войскаў, якія там сканцэнтраваныя, – кажа Аляксандр Каваленка. – Акрамя таго, калі ім не ўдасца дасягнуць нейкага выніку (а мы бачым па стане на 11 жніўня, што яны не маюць эфектыўнага выніку), то трэба будзе ісці на перамовы нават пра абмен нейкай часткі Курскай вобласці на часткі суверэннай Украіны – Херсонскую, запарожскую або іншую».


Тэса Анэйда, «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10