навіны

«Патэнцыйны агент рэжыму». Хто такая жонка каханка Анжалікі Мельнікавай

Аляксей Лабееў з жонкай Марынай Лабеевай (Міхнавец). Фота: сацсеткі
Аляксей Лабееў з жонкай Марынай Лабеевай (Міхнавец). Фота: сацсеткі
podpis źródła zdjęcia

«Кіберпартызаны» вылічылі, хто ёсць сапраўднай жонкай супрацоўніка Упраўлення вайсковай контрвыведкі Беларусі, з якім Анжаліка Мельнікава адпачывала на Кубе. І ўдакладняюць, што Мельнікава не звярталася па правяранне ягонай асобы да іх.

Анжаліка Мельнікава і Аляксей Лабееў. Калаж: НАУ / BELPOL / Белсат
Каханкам Мельнікавай быў агент беларускіх спецслужбаў Аляксей Лабееў – «Polityka» і «The Insider» навіны

Паводле інфармацыі «Кіберпартызанаў», Аляксей Вітальевіч Лабееў нарадзіўся ў 1993 годзе ў Слоніме. Ягоны бацька таксама быў звязаны з вайскоўцамі, аднак у апошнія гады жыцця заняўся прыватным прадпрымальніцтвам. Маці працуе прадаўцом.


Сам Лабееў скончыў БДУ, і ў 2015 годзе ажаніўся з выпускніцай таго ж універсітэту Марынай Міхнавец. Паводле яе сацсетак, ёй зараз 34 гады. У 2019 годзе ў пары нарадзіўся сын Мірон.


Паводле апошніх звестак, сям'я жыве ў Горадні. Жонка служыць у вайсковай частцы № 05733, а таксама звязаная з арганізацыяй РМЭС («Расейская мадэль эфектыўнага спакушэння»). На афіцыйнай старонцы арганізацыі, прысвечанай трэнінгам для мужчынаў, напісана: «Мэта нашага праекту заключаецца ў навучанні мужчынаў лёгкаму і прыемнаму знаёмству, зносінам з дзяўчатамі і, як вынік, пабудове шчаслівых адносінаў».


«З улікам кантэксту сітуацыі з Анжалікай Мельнікавай варта і жонку Лабеева разглядаць як патэнцыйнага агента рэжыму, – лічаць «Кіберпартызаны». – Гісторыя Анжалікі Мельнікавай і яе відавочная сувязь з жанатым супрацоўнікам вайсковай контрвыведкі РБ – наглядны паказнік таго, што выпадкі са шматпланавай працай для спакушэння і стварэння прыхільнасці да сябе ў людзей, звязаных з супраціўленнем дыктатуры, – доля не толькі шпіёнскіх раманаў і серыялаў. Сёння гэта нашая рэальнасць».


«Кіберпартызаны» дадаюць, што агента Аляксея Лабеева можна было б вылічыць на самых ранніх этапах, як толькі ён пачаў уваходзіць у асяроддзе Мельнікавай.

Нагадаем, зніклая ў сакавіку спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава мела каханка, які аказаўся агентам спецслужбаў Беларусі. Паводле іх, каханкам аказаўся 32-гадовы Аляксей Вітальевіч Лабееў, які меў пашпарт прыкрыцця на імя Аляксей Гардзееў.


Адносіны з Мельнікавай у іх пачаліся не пазней за 2023 год, пішуць расследавальнікі. З 26 жніўня да 5 верасня 2023-га яны разам ляталі на Кубу, а 16–21 студзеня Лабееў лятаў на Шры-Ланку, там жа ў гэтыя дні была і Мельнікава. Расследавальнікі кажуць, на Шры-Ланцы Лабееў зрабіў Мельнікавай прапанову выйсці за яго і падарыў пярсцёнак. Сяброўка Мельнікавай кажа, што тая расказвала пра заручыны, паказвала фота каханага і пярсцёнак, казала, што хлопец з Беларусі, спартовец.


Пра Лабеева вядома няшмат. Нарадзіўся ў сям’і беларускага вайскоўцаў у 1993 годзе («BELPOL» пацвердзіў «Белсату» дату нараджэння), скончыў Вайсковы факультэт БДУ. Жыў непублічным жыццём, сацсетак не вёў (на старым і закінутым акаўнце ў «VK» пазначыў, што скончыў Навасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, але ці праўда ён там вучыўся, невядома). Акрамя таго, ён быў узнагароджаны за правакацыю з замахам на Азаронка з 2021 годзе, а пашпарт прыкрыцця атрымаў за месяц да гэтага.

На фота з вяселля Лабеева бачныя два ягоныя сябры, вайскоўцы з Вайсковага факультэту БДУ. Адзін з іх, Анатоль Жалноў, трапіў на фота, на якім тагачасны кіраўнік Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі ўручае пісталет «ТТ» протаіерэю.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10