навіны

Беларус вёз шмат грошай з Польшчы, але на мытні яго выдалі кішэні

Беларус вёз шмат грошай з Польшчы, але на мытні яго выдалі кішэні. Крыніца: t.me/customs_bel
Беларус вёз шмат грошай з Польшчы, але на мытні яго выдалі кішэні. Крыніца: t.me/customs_bel
podpis źródła zdjęcia

Вяртаючыся з Познані, мужчына «забыўся» задэклараваць больш за 37,5 тысячы еўраў.

Што было далей, апавялі ў Мытным камітэце Беларусі.


33-гадовы мужчына ўехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам Познань – Гомель і пайшоў праз зялёны калідор. Але калі ён праходзіў праз арачны металадэтэктар, мытнік яго спыніў, заўважыўшы, што ў кішэнях курткі нешта ёсць. Там апынуліся сем белых папяровых скруткаў, пераматаных ліпкаю стужкай. У іх была 31 тысяча еўраў гатоўкаю.


Заадно мытнікі пастанавілі агледзець і багаж. У заплечніку знайшоўся нататнік і гаманец, у якіх ляжала яшчэ 6,5 тысячы еўраў.


У доларах канфіскаваная сума склала каля 42 тысяч долараў у эквіваленце, а везці без дэкларавання можна толькі 10 тысячаў.


Валюту мытнікі «забралі да суда». Цяпер за незаконнае перамяшчэнне праз мяжу грашовых сродкаў у буйным памеры супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 231 КК. Пакаранне – штраф, абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.


А 21 траўня мытнікі затрымалі малдаваніна, які ехаў з Літвы ў Беларусь і вёз у краіну плацінавыя каралі з дыяментамі і фіялетаваю шпінэллю коштам 420 тысячаў рублёў. Супраць яго таксама распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 231 КК. 

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10