Вайна

Польскі генерал: Напад на дзяржавы Балтыі адпрацуюць на вучэннях «Захад-2025»

Расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2017» на палігоне Барысаўскі пад Барысавам, Беларусь. 20 верасня 2017 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News
Расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2017» на палігоне Барысаўскі пад Барысавам, Беларусь. 20 верасня 2017 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Расея перад нападам на дзяржавы Балтыі адпрацуе гэты сцэнар у межах вучэнняў «Захад-2025», – так лічыць польскі дывізійны генерал у адстаўцы Леан Камарніцкі. Калі Масква можа распачаць агрэсіўныя дзеі супраць NATO з тэрыторыі Беларусі? Якая можа быць роля Узброеных сілаў Беларусі і рэжыму Лукашэнкі ў такой аперацыі? Пра гэта – у інтэрв'ю Сяргея Пелясы з былым намеснікам шэфа генеральнага штабу Войска Польскага.

Чытайце таксама:
Расейскі ракетны комплекс «Арэшнік». Фота: tehnoomsk.ru

У Менску прыгразілі «Арэшнікам» і ядравай зброяй на вучэннях «Захад-2025»

– Спадар генерал. Вы даволі рэгулярна звяртаеце ўвагу на тое, што рызыка расейскай агрэсіі супраць краінаў Балтыі ці супраць NATO ў цэлым рэальная, адчувальная і непазбежная і што, магчыма, нават сёлета Расея паспрабуе праверыць адзінства Альянсу. Адкуль вашая перакананасць? Чаму, на вашую думку, гэта можа адбыцца ў гэтым годзе? 

 

– Па-першае, калі казаць пра гэты рэгіён, які знаходзіцца тут, на мяжы з Расеяй, я маю на ўвазе Польшчу, а таксама краіны Балтыі, і ў святле вайны, якая працягваецца ва Украіне, то, на маю думку, лепшай магчымасці і стымулу для правядзення такой аперацыі і нападу на краіны Балтыі ў Расеі не будзе. Гэтая магчымасць можа доўжыцца да пяці гадоў, бо, вядома, гэта не толькі проста цяпер. Бо ні Еўропа, ні Злучаныя Штаты не будуць гатовыя цягам пяці гадоў распачаць вайну з Расеяй, адказаць тым, чым павінны на гэта адказаць. А Злучаныя Штаты ў выпадку нападу Расеі на краіны Балтыі, гэта значыць, паводле артыкулу 5 NATO, не здолеюць адказаць, бо яны не гатовыя да вайны з Расеяй. І Расея бачыць гэтую магчымасць менавіта з гэтай прычыны. Бо мы не гатовыя. Мы можам быць гатовыя праз пяць гадоў. Злучаныя Штаты і Еўропа змогуць аднавіць свой патэнцыял і рэсурсы. Тады, праз пяць год, ужо такой магчымасці больш не будзе. Расея тады будзе баяцца праводзіць такую аперацыю.

 

Што да артыкулу 5 NATO, Расея бачыць, што ён больш не будзе працаваць у значнай ступені, і таму пачынаць такую агрэсію трэба тады, калі Еўропа слабая. Пяты артыкул, верагодна, не спрацуе. Злучаныя Штаты не зацікаўленыя ў вайне з Расеяй і не гатовыя, бо ў іх ёсць пагрозы ў заходняй частцы Ціхага акіяну, яны таксама ўцягнутыя ў справы на Блізкім Усходзе. 

,,

Таму Крэмль, наносячы ўдар, праверыць пакт NATO, і, на маю думку, артыкул 5 не спрацуе, NATO не прыйдзе на дапамогу ў гэтай сітуацыі. Гэта мая ацэнка, бо, па-першае, дзяржавы не гатовыя, а па-другое, заходнія грамадствы ў значнай ступені таксама павінны, так бы мовіць, выказаць сваю згоду, быць гатовымі да вайны з Расеяй. А яны не гатовыя, бо яны не гатовыя пакінуць сваю зону камфорту і пайсці на вайну.


А для Расеі злучэнне сваёй тэрыторыі праз краіны Балтыі з Калінінградскай вобласцю ёсць мэтаю. Сёння гэтая наступная мэта, можна сказаць, палітычная і стратэгічная ваенная. Гэтая аперацыя не патрабуе значных сілаў. Гэта невялікія сілы, бо патэнцыял гэтых краінаў невялікі, але таксама войскі ЗША ці войскі NATO, размешчаныя ў краінах Балтыі, можна сказаць, толькі сімвалічна, на маю думку, не будуць ваяваць. Яны не будуць гатовыя, нават калі б былі, яны не гатовыя да такога ваеннага сутыкнення. Вядома, гэтым дзеям будзе папярэднічаць, на маю думку, адпрацоўка гэтага сцэнара ў межах вучэнняў «Захад-2025».

 Журналіст «Белсату» Сяргей Пеляса і польскі дывізійны генерал у адстаўцы Леан Камарніцкі (Leon Komornicki) падчас размовы. Варшава, Польшча. 7 траўня 2025 года. Фота: Белсат
Журналіст «Белсату» Сяргей Пеляса і польскі дывізійны генерал у адстаўцы Леан Камарніцкі (Leon Komornicki) падчас размовы. Варшава, Польшча. 7 траўня 2025 года. Фота: Белсат

– Значыць, спачатку яны адпрацуюць сцэнар?

 

– Так, і патэнцыял у Беларусі ўжо назапашаны. Пра гэта паведамляе ўкраінская выведка. Лукашэнка таксама быў на палігоне і таксама сказаў, маўляў, «мы рыхтуем вучэнні і гэтак далей, мы павінны быць гатовыя». Ён таксама сказаў гэта з такой нібыта неахвотаю. Але ён сказаў, што тут нешта рыхтуецца. Гэтак жа, як і перад нападам на Украіну, Расея правяла вучэнні, якія былі падпарадкаваныя адпрацоўцы сцэнароў нападу на Украіну. Аналагічна гэтым разам вучэнні будуць падпарадкаваныя запланаванаму нападу на краіны Балтыі.

 

– Як гэта, на вашую думку, магло б выглядаць? Літва – цэль нумар адзін ці, можа, Расея атакуе Латвію, каб разбіць краіны Балтыі пасярэдзіне? Як такая сітуацыя можа выглядаць на практыцы?

 

– Практычна гэта могуць быць тры ўдары. Калінінградская вобласць, вядома ж. Там невялікія сілы, але паводле агнявой моцы яны маглі б нанесці сур’ёзныя ўдары, бо там ёсць ракетныя сістэмы «Іскандэр» ці іншыя, якія маглі б даць моцныя залпы. Таксама нанесці ўдар авіяцыяй і пры ўдзеле Балтыйскага флоту блакаваць парты з боку Расеі ўздоўж узбярэжжа. На сушы менавіта атакаваць Латвію, бо гэтая краіна мяжуе з Расеяй, там даволі вялікая рускамоўная меншасць. І магчымы ўдар з боку Беларусі. Гэтыя ўдары цалкам адрэжуць краіны Балтыі. 

,,

Таму, на маю думку, гэта адзін дзень аперацыі, каб такое магло здарыцца.


Чытайце таксама:
Беларускі салдат ахоўвае верталёт на Асіповіцкім вайсковым палігоне ў Беларусі падчас вучэнняў «Захад-2017». 18 верасня 2017 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Brendan Hoffman / Getty Images

«Мэсідж Захаду». Чаму міністр абароны Расеі прыехаў у Менск, а не ў Стамбул

– Спадар генерал, а ўвогуле, якая можа быць роля Узброеных сілаў Беларусі і рэжыму Лукашэнкі ў такой аперацыі?

 

– На маю думку, беларускія войскі, калі б такая атака адбылася, безумоўна, узялі б удзел гэтым разам. Бо гэта было б скіравана на падкрэсліванне згуртаванасці або супольнасці Расеі ды Беларусі і беларускага войска з расейскім войскам у гэтых самых дзеях, межы якіх можна ў значнай ступені легітымізаваць, абгрунтоўваючы тым, што NATO пагражае жыццёва важным інтарэсам Беларусі. Не толькі Расеі, але і Беларусі, бо ўвесь час мы чуем у гэтай прасторы менавіта такі наратыў. Тое, што NATO – пагроза для Беларусі, сказаў Лукашэнка. Ён і ягоныя прыхільнікі таксама кажуць і пра «пагрозу» з польскага боку. І гэта можа быць падстава для так званага прэвентыўнага ўдару, каб перадухіліць такую пагрозу жыццёва важным інтарэсам Беларусі.


belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10