Меркаваннi

Як мы да гэтага дакаціліся?

Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы. Алімпійскі сцяг прыбывае на цырымонію на кані на эспланадзе Тракадэро, за ім – сцягі дэлегацыяў. Парыж, 26 ліпеня 2024 года. (Фота: Julien Mattia / Le Pictorium / imago sport / Forum)
Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы. Алімпійскі сцяг прыбывае на цырымонію на кані на эспланадзе Тракадэро, за ім – сцягі дэлегацыяў. Парыж, 26 ліпеня 2024 года. (Фота: Julien Mattia / Le Pictorium / imago sport / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Не шукайце Беларусі ў медальных заліках Алімпійскіх гульняў.

Першыя камплекты медалёў – у пераможцаў. Пасля двух дзён лідаруе Аўстралія, на другім месцы – Кітай, замыкае тройку ЗША. У Парыжы стартавалі летнія Алімпійскія гульні – галоўнае свята спорту на планеце.
Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы. Алімпійскі сцяг прыбывае на цырымонію на кані на эспланадзе Тракадэро, за ім – сцягі дэлегацыяў. Парыж, 26 ліпеня 2024 года. (Фота: Julien Mattia / Le Pictorium / imago sport / Forum)
Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы. Алімпійскі сцяг прыбывае на цырымонію на кані на эспланадзе Тракадэро, за ім – сцягі дэлегацыяў. Парыж, 26 ліпеня 2024 года. (Фота: Julien Mattia / Le Pictorium / imago sport / Forum)
Для гледачоў гэта два тыдні яскравага відовішча і заўзятарскіх перажыванняў за сваіх. Для спартоўцаў – кароткі момант праўды, дзеля якога яны трэнуюцца гадамі, а то і дзесяцігоддзямі. Алімпійскі медаль – самы каштоўны, самы прэстыжны. Для кожнай краіны ўдзел у Алімпіядзе – гэта дэманстрацыя сваіх дасягненняў. Медальныя залікі друкуюць выданні па ўсім свеце, іх паказваюць ува ўсіх тэлевізійных навінах. Але не шукайце там Беларусі, сёлета вы яе там не знойдзеце. Як і Расеі.
Няма нас там праз агрэсіўную палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Нельга браць удзел у беспрычынным нападзе на суседнюю краіну і спадзявацца, што цябе і далей будуць прымаць у цывілізаваным грамадстве ды запрашаць на супольныя святы. Гэтак і сталася.


,,

Гаспадар Алімпійскіх гульняў – Міжнародны алімпійскі камітэт – не адхіліў Беларусі і Расеі ад удзелу ў Алімпіядзе, а проста яе не запрасіў. Дрэнна выхаваных дзяцей на дні народзінаў ніхто не запрашае. Ад іх адныя праблемы.


Замест гэтага арганізатары выбралі 17 спартоўцаў ад нашай краіны, якім дазволілі ўдзел у нейтральным статусе. Не ад імя краіны, без сцяга і гімну. Ведаеце, калі апошні раз у Алімпіядзе брала ўдзел так мала прадстаўнікоў нашай краіны? У 1968-м на Гульнях у Мэхіка было 15 спартоўцаў ад Савецкай Беларусі. З таго часу, цягам 56-ці гадоў, на летніх Алімпіядах спартоўцаў заўсёды было болей. Ад дваццаці аднаго ў Мюнхене і Манрэалі ў 1970-тых да болей як ста пяцідзесяці ў Афінах, Пекіне і Лондане ўжо ў ХХІ стагоддзі.


,,

Цікава, што адчуваюць тыя сто, а можа, і болей беларускіх спартоўцаў, якіх не пусцілі ў Парыж.


Уявіце сабе. Вы пачынаеце спартовую кар’еру яшчэ ў дзяцінстве. Шматгадзінныя трэнаванні ледзь не кожны дзень. Траўмы, боль паразаў і смак першых перамог. Зборы, нацыянальныя спаборніцтвы. Усё вашае жыццё падпарадкаванае дасканаленню і адной мэце – перамагаць. Вяршыня кар’еры атлета – алімпійскі подыум.
Алімпіяды ладзяцца раз на 4 гады, а пік фізічнай формы ў большасці дысцыплінаў вельмі абмежаваны. Прапусціце адныя спаборніцтвы – і другога шанцу на перамогу можа ўжо не быць. І пакуль медалісты з іншых краінаў уздымаюць нацыянальныя сцягі над парыжскімі трыбунамі, а ў гонар пераможцаў гучаць гімны іхных краінаў, абсалютная большасць беларускіх спартоўцаў нават у тэлевізары гэтага не пабачыць.


,,

Упершыню Алімпіяду не транслююць на беларускім ТБ. Як мы да гэтага дакаціліся?


Тыдзень таму споўнілася 30 гадоў, як Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду кіраўніка краіны. У 1994-м ён прыняў Беларусь з адкрытымі межамі: у Польшчу, Літву ці Латвію можна было трапіць нават без візы. Ужо тады можна было паляцець з Менску ў Лондан, Варшаву ці Франкфурт.
У 1996-м 144 нашыя спартоўцы бралі ўдзел у Алімпіядзе ў Злучаных Штатах Амерыкі, і мы глядзелі на гэтыя спаборніцтвы ды ганарыліся кожным з 15 медалёў. У Менску спакойна працавалі амбасадары розных краінаў свету, і што самае галоўнае – мы не бралі ўдзелу ні ў адной вайне на вынішчэнне.


,,

За 30 гадоў кіравання Лукашэнка перасварыў нас з амаль усім светам, ён дазволіў запускаць з нашай зямлі ракеты і самалёты на братнюю Украіну. Нашыя суседзі, з якімі мае і вашыя продкі 700 гадоў жылі без межаў, адгароджваюцца ад нас як ад чумы – сяміметровым плотам.


Да іх больш не трапіць ні машынай ні цягніком, ні самалётам. Беларусь выгналі амаль з усіх міжнародных аб’яднанняў і арганізацыяў. Нас перасталі запрашаць на вялікія супольныя святы: такія, як «Еўрабачанне», а цяпер вось і на Алімпіяду.
Belsat

У Парыжы прайшла цырымонія адкрыцця Алімпіяды

навіны
На першыя прэзідэнцкія выбары 30 гадоў таму Лукашэнка ішоў пад лозунгам «адвесці народ ад прорвы». Калі я гляджу на тое, якой ён прыняў гэтую краіну і якой яе пакіне, мне здаецца, ён зрабіў усё максімальна магчымае, каб беларускі народ у гэтую прорву завесці.
belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10