Naviny

Масаваны расейскі абстрэл Украіны і смяротная цісканіна ў Індыі. Фатаграфіі тыдня

Выбух у выніку расейскага масаванага авіяўдару па Кіеве. У ноч на 6 чэрвеня Расея выпусціла па тэрыторыі Украіны 407 дронаў і 44 ракеты. У выніку атакі загінулі тры чалавекі і амаль паўсотні атрымалі раненні. У сталіцы пад удар трапіў шматпавярховы жылы дом, навучальная ўстанова, метрапалітэн ды іншыя аб'екты цывільнай інфраструктуры. Без электрычнасці засталіся больш за дзве тысячы чалавек. Кіеў, Украіна. 6 чэрвеня 2025 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Масаваная атака дронамі і ракетамі гарадоў Украіны, эвакуацыя жыхароў прыфрантавога гораду Касцянтынаўка, смяротная цісканіна пасля матчу па крыкеце ў Індыі, разгон дэманстрацыі зменаў у сістэме сацыяльнага забеспячэння ў Панаме, марш пасля забойства цяжарнай у сталіцы Румыніі, штогадовае паломніцтва мусульманаў на гару Міласэрнасці ў Саудаўскай Аравіі – сабралі галоўныя здымкі тыдня.