навіны

У Нямеччыне мяркуюць, што маюць толькі тры гады, каб закупіцца зброяй для адбіцця атакі Расеі

Вучэнні нямецкіх вайскоўцаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Bundeswehr / Weinrich
Вучэнні нямецкіх вайскоўцаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Bundeswehr / Weinrich
podpis źródła zdjęcia

Анэтэ Ленігк-Эмдэн – прэзідэнтка Федэральнай управы забеспячэння, інфармацыйных тэхналогіяў і тэхнічнага падтрымання нямецкай арміі – расказала «Tagesspigiel», як Нямеччына рыхтуецца да магчымага нападу з боку Расеі.

Анэтэ Ленігк-Эмдэн адзначыла, што раней працаўнікі ведамства ўспрымалі сябе як кіраўнікоў у пытаннях банкруцтва:

,,

«Мы не куплялі танкаў, мы іх прадавалі. У перыяд «мірных дывідэндаў» ідэя закупаў як мага большай колькасці і як мага хутчэй была нам зусім чужая. Нават падчас буйных замежных місіяў асноўная ўвага надавалася не запаўненню казармаў абсталяваннем, а, хутчэй, адмысловаму абсталяванню для Афганістану ці Косава, каб абараніць нашых жаўнераў».


Чытайце таксама:
Вайскоўцы на супольных расейска-беларуска-сербскіх вайсковых вучэннях «Славянскае братэрства 2019». Палігон Пэскаві, Сербія. 17 чэрвеня 2019 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Mil.ru

Трэба зняць ружовыя акуляры: Расея можа неўзабаве атакаваць NATO. Гэта не алармізм, а заклік перадухіліць напад

Аднак пасля атакі Расеі на Украіну ў 2014 годзе «тэндэнцыя павольна пачала мяняцца». Калі ж адбылося поўнамаштабнае ўварванне Расеі, развіццё сталася «сапраўды імклівым». У 2022-м прынялі першы закон для паскарэння закупаў у абароннай сферы, цяпер рыхтуюць новы.

Паводле ўнутранага аналізу Бундэсвэру, Расея можа быць здольная атакаваць краіну NATO і справакаваць надзвычайную сітуацыю ў альянсе ў 2029-м. Але для закупаў зброі засталося яшчэ менш часу – толькі тры гады.

«Усё неабходнае для поўнай гатовасці да абароны павінна быць закуплена да 2028 года – жаўнерам яшчэ трэба будзе патрэнавацца з новым абсталяваннем. Дух жадання зрабіць гэта ўжо ёсць у нашым офісе. Мы закупім гэта! Гэта наш дэвіз цяпер», – сказала Ленігк-Эмдэн.

І хоць неабходныя сродкі яшчэ не вылучаныя, у ведамстве ўжо склалі прыярытэтны спіс таго, што дадаткова неабходна – 100 мільярдаў еўраў амаль цалкам закантрактаваныя.

Сёлета запланаванае прыбыццё новых танкаў «Leopard 2» і сістэмы супрацьракетнай абароны «Arrow», новых сістэмаў СПА і першага амерыканскага знішчальніка F35.

,,

«Мы ўжо падпісалі рамкавыя пагадненні пра вытворчасць дадатковых "Leopard". У духу пашырэння еўрапейскай супрацы мы таксама адкрылі гэтыя пагадненні для іншых краінаў – напрыклад, Літвы і Нідэрландаў», – заявіла Ленігк-Эмдэн.


У сакавіку старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен прэзентавала кіраўнікам дзяржаваў і ўрадаў план пераўзбраення, які, з ейных словаў, дазволіць мабілізаваць да 800 мільярдаў еўраў на ўзмацненне абараназдольнасці Еўропы. Часткай гэтага плану і ёсць стварэнне крэдытнага фонду. У траўні ў Еўрапейскім Звязе была дасягнутая папярэдняя згода на стварэнне маштабнага абароннага крэдытнага фонду аб'ёмам 150 мільярдаў еўраў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10