Польскі брэнд CROPP выпусціў калекцыю вопраткі ў супрацы з беларускім мастаком Дзмітрыем Каштальянам


CROPP абвесціў аб запуску эксклюзіўнай калекцыі вопраткі, створанай у супрацы з вядомым беларускім мастаком і ілюстратарам Дзмітрыем Каштальянам.

Калекцыя CROPP з ілюстрацыямі беларускага мастака Дзмітрыя Каштальяна.
Фота: kashtalyan.com

Летняя калекцыя для мужчын і жанчын уключае 12 прадметаў адзення, аздобленых малюнкамі і дызайнам з матывамі дзікай прыроды аўтарства беларускага мастака.

Дзмітрый Каштальян – мультыдысцыплінарны мастак, дызайнер, ілюстратар і стрыт-арт мастак, вядомы сваімі працамі для Lavazza, Harper’s Magazine, AFAR Media, Entertainment Weekly.

У Дзмітрыя – больш за 20 гадоў досведу ў жывапісу і стрыт-арту. Мастак – удзельнік персанальных і групавых выставаў па ўсім свеце, а таксама – міжнародных мурал-фестываляў. Лаўрэат узнагародаў Merit 3×3 і HIII Illustration за ўнёсак у ілюстрацыю.

Сольная выстава Дзмітрыя Каштальяна «Рэха збянтэжанасці» прайшла ў галерэі HotAsFoc у Барсэлоне ў 2023 годзе.

Цяпер мастак жыве ў Варшаве.

Калекцыя CROPP з ілюстрацыямі беларускага мастака Дзмітрыя Каштальяна.
Фота: kashtalyan.com

«Супраца з вядомай польскай кампанія стала вялікім і цікавым досведам для мяне. Гэта дазволіла мне паспрабаваць сябе ў новым накірунку, – падзяліўся Дзмітрый. – <…>. Я нашу гэты брэнд з юнацтва, і адна з першых маіх худзі ў Літве была з крамы CROPP. У мяне дагэтуль ёсць фотаздымак у гэтай худзі. Я рады, што мая праца знайшла водгук, і ўжо атрымаў мноства водгукаў аб тым, наколькі файнай атрымалася калекцыя, і як людзі будуць насіць гэтыя рэчы з задавальненнем».

CROPP быў заснаваны польскай кампаніяй – вытворцам адзення LPP ў 2004 годзе. Спецыялізуецца на моладзевай модзе. Брэнд прадстаўлены ў больш як 20 краінах.

Агляд
Ад шнуркоў-бранзалетаў да шыкоўных гадзіннікаў: разбіраем гардэроб беларускіх дэмсілаў
2024.04.01 21:19

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў