Палітзняволеныя ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч не ўвайшлі ў лік 16 памілаваных зняволеных, пра якіх сталася вядома 2 ліпеня, пры гэтым ёсць надзея на хуткае вызваленне Акалатовіча – яго перавялі ў менскае СІЗА, піша «KATOLIK.LIFE» са спасылкаю на інфармацыю вернікаў.
Начальнік калоніі № 15 у Магілёве Аляксей Лазарэнка сыходзіць на пенсію, дасягнуўшы ўзросту 50 гадоў, паведамляе «Наша Ніва». Ён вядомы тым, што здзекаваўся з палітвязняў, у тым ліку ўжываў да іх фізічны гвалт.
Шклоўская калонія № 17 – адзіная ў Беларусі, дзе з’явіўся банкаўскі тэрмінал для аплаты паслугаў карткамі. Калі эксперымент будзе паспяховым, такую магчымасць забяспечаць і ў іншых папраўчых установах нашай краіны, паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY.TEAM».
У папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя Норы» ў Івацэвічах паводле распараджэння кіраўніцтва ў суботу, 17 траўня, уключылі ацяпленне. Нагодаю сталася агалоска смерці вязня, пра якую стала вядома некалькі дзён таму, піша тэлеграм-канал Mayday.Team.
У івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя норы» памёр зняволены. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабаронцаў «MAYDAY.TEAM».
Беларускія праваабаронцы даведаліся, як адзначаўся Вялікдзень у папраўчых калоніях № 3 у пасёлку Віцьба і № 17 у Шклове, паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY».
У беларускіх папраўчых калоніях ізноў абвастрылася праблема з атрыманнем грашовых пераводаў, паведамляюць праваабаронцы з «MAYDAY TEAM».
Эксперты ААН у правах чалавека зрабілі заяву адносна становішча жанчын у беларускіх месцах пазбаўлення волі і назвалі ўмовы ўтрымання там жахлівымі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўпраўлення ААН у правах чалавека. «Белсат» даведаўся, што гэта азначае, у былой палітзняволенай, якая адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі.