навіны

У Папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску вязні хварэюць на пнеўманію

Бабруйская папраўчая калонія № 2
Бабруйская папраўчая калонія № 2. Фота: komkur.info
podpis źródła zdjęcia

У Папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску некалькі вязняў захварэлі на пнеўманію, паведамляе тэлеграм-канал «Mayday».

Паводле праваабаронцаў, з 14 да 29 кастрычніка адміністрацыя калоніі адмаўлялася ўключаць ацяпленне, «хоць жудасны холад быў нават у адрамантаваных памяшканнях для працяглых і кароткатэрміновых спатканняў».


Акрамя таго, у калоніі такія правілы, што вокны ўвесь час адчыненыя, зачыняць іх начальнікі атрадаў забараняюць, таму па ўсіх памяшканнях гуляе скразняк, дадаюць праваабаронцы.

,,

«На бягучым тыдні адразу некалькі асуджаных давялося адправіць у лякарню з дыягназамі «пнеўманія», – гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10