навіны

У Бабруйску сваякам вязняў забаранілі пакідаць калонію падчас спатканняў

Бабруйская папраўчая калонія
Папраўчая калонія ў Бабруйску. Фота: komkur.info
podpis źródła zdjęcia

У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 з 1 снежня сваякам асуджаных, якія прыязджаюць на працяглыя спатканні, забаронена пакідаць тэрыторыю пенітэнцыярнай установы да канца сустрэчы, піша тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.

Бабруйская папраўчая калонія № 2. Фота: komkur.info

У Папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску вязні хварэюць на пнеўманію

навіны

Такое рашэнне адміністрацыя калоніі нібыта прыняла пасля канфлікту са сваякамі аднаго з вязняў.


Цяпер на працяглых спатканнях, якія цягнуцца ад аднаго да трох дзён, у спецыльяных гасцінічных пакоях змогуць знаходзіцца да трох чалавек. Напрыклад, жонка і бацькі асуджанага.


Калі раней у першы дзень спаткання бацькі ці дзеці асуджанага маглі выйсці ўвечары і паехаць дамоў, то цяпер усе разам будуць закрытыя ў пакоі на ўвесь час спаткання.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10