навіны

«Mayday Team»: У Івацэвіцкай калоніі памёр зняволены

ПК № 22 «Ваўчыныя норы»
ПК № 22 «Ваўчыныя норы». Крыніца: cripo.com.ua
podpis źródła zdjęcia

У папраўчай калоніі № 22 «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах памёр зняволены. 

Малады хлопец адбываў свой тэрмін у 9-м атрадзе, паведамляе «Mayday Team».

Адміністрацыя цяпер робіць усё дзеля таго, каб схаваць інфармацыю пра гэтае здарэнне, таму забараніла тэлефанаванні ўсяму атраду.

Бацькоў памерлага таксама папярэдзілі пра недапушчальнасць раскрыцця абставінаў ягонай смерці.

Як паведамляюць праваабаронцы, цела хлопца выдалі бацькам на выходных, пасля чаго яго неадкладна пахавалі.

Паводле непацверджанай інфармацыі, прычынаю смерці мог быць суіцыд: маладзён не вытрываў прэсінгу, які чынілі на яго ў калоніі.

Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10