Пускавыя сістэмы для расейскай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці «Арэшнік» вырабляюцца ў Беларусі. Некалькі ўжо амаль гатовыя, апавёў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Маскву, перадае тэлеграм-канал «Пул первого».
Сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін сустракаліся з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных сілаў Ірану Азізам Насірзадэ. Хутчэй за ўсё, абмяркоўвалі атрыманне зброі Іранам на фоне кантактаў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа з Уладзімірам Пуціным, які падтрымлівае Іран, распавёў «Белсату» эксперт.
Пасля абнаўлення мапаў ад «Apple» пад Гомельскай вобласцю цяпер відаць расейскія ракетныя сістэмы і іншую вайсковую тэхніку на старым аэрадроме каля вёскі Вялікі Бокаў пад Мазыром. Гэта заўважылі журналісты выдання «Флагшток».