навіны

Беларускія вайскоўцы правядуць пускі з «Паланэзаў-М» на 300 км

«Паланэз-М»
«Паланэз-М». Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
podpis źródła zdjęcia

На адным з расійскіх палігонаў праходзяць заняткі па кіраванні ракетнымі ўдарамі. У тым ліку задзейнічаныя беларускія рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Паланэз-М», паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Плануецца баявыя пускі на далёкасць 300 кіламетраў.

«Праходзіць падрыхтоўка да кантрольнага занятку, у дадзены момант у ходзе правядзення спецыяльнай падрыхтоўкі выконваем навучальныя ракетныя ўдары», – кажа вайсковец на відэа, якім дзеліцца Мінабароны.

Вайскоўцы адточваюць навыкі ў разгортванні баявой машыны і падрыхтоўцы яе да пускаў, адзначае Мінабароны.

У лістападзе 2023 года мінітэрства выхвалялася, што на ўзбраенне беларускай арміі паступіў «найноўшы комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз-М"».

РСЗА «Паланэз-М» – удасканаленая версія РСЗА «Паланэз», якія таксама ёсць у Беларусі.

«Асноўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі РСЗА "Паланэз-М" палепшаныя ў параўнанні з папярэднікам і дазваляюць адной баявой машынай адначасова нанесці з высокай дакладнасцю ўдар па васьмі цэлях на далёкасці да 300 км.

Гэта могуць быць камандныя пункты, арсеналы з боепрыпасамі, навала тэхнікі і засяроджванне жывой сілы», – пісала Мінабароны.

«Паланэз-М» Беларусі патрэбны для «стратэгічнага стрымлівання», сцвярджала Міністэрства.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10