Астатнія 70 % пастаўляюцца з Паўночнай Карэі і Ірану.
Пра гэта піша «Bloomberg» са спасылкаю на ўкраінскую выведку.
,,«Толькі 30 % снарадаў, выпушчаных сіламі Крамля апошнім часам, былі расейскай вытворчасці. Астатнія 60 % паступілі з Паўночнай Карэі, і 10 % былі іранскай вытворчасці, гаворыцца ў дакументах», – піша «Bloomberg».
Такія ж звесткі апублікаваў у сябе ў тэлеграм-канале кіраўнік Цэнтру супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка.
Паводле «Bloomberg», са жніўня мінулага года Пхеньян адправіў каля 8 мільёнаў снарадаў паўночнакарэйскай вытворчасці калібрам 122 мм і 152 мм. Акрамя таго, на полі бою ва Украіне былі выяўленыя каля 100 ракетаў «Hwasong-11» і супрацьтанкавай зброі «Bulsae-4». Гэта значна больш, кажа ананімная крыніца «Bloomberg», чымся меркавалася раней.
Нагадаем, што 23 кастрычніка паўднёвакарэйскае агенцтва «Yonhap» паведаміла, што Паўночная Карэя паставіла Расеі каля 20 тысяч кантэйнераў з боепрыпасамі, якія маглі змяшчаць да 9,4 мільёна снарадаў калібру 152 мм.
Глеб Нержын belsat.eu