Naviny

ПВК Церцеля? Навошта даўзбройваюць Інспекцыю аховы прыроды

Лясныя інспектары на зборах
Работнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на зборах. 1 красавіка 2024 года. Фота: Gosinspekciya.gov.by

Яшчэ два з паловаю года таму Лукашэнка казаў, што ў выпадку чаго ўсе лясныя інспектары мусяць «устаць пад ружжо». Цяпер інспекцыі далі яшчэ больш паўнамоцтваў. Брату начальніка КДБ даюць ледзь не прыватную армію? Эксперты кажуць, гэта прапагандысцкая кампанія з сумнеўнай рэальнай эфектыўнасцю.