У калегію КДБ увялі намесніка дзяржсакратара Савету бяспекі. Хто гэта, невядома. Але гэта і няважна, адзначыў у каментары «Белсату» палітычны аглядальнік радыё «Свабода» Валер Карбалевіч. Важна, што ўзмацняецца кантроль над КДБ.