навіны

Вальфовіч: Дэмсілы рыхтуюцца вызваліць адзін з раёнаў Беларусі і запрасіць міратворцаў

Аляксандр Вальфовіч. Фота: sb.by
Аляксандр Вальфовіч. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Дзяржаўны сакратар Савету Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв’ю дзяржаўным медыям расказаў пра планы, што нібыта ёсць у дэмакратычных сілаў, наконт стварэння вольнай Беларусі і вызвалення краіны ад уладаў Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ў межах «плану Перамога 2.0» вядзецца актыўнае рыхтаванне Беларускага вызвольнага войска. У Польшчы для кіраўніцтва працэсамі навучання камандна-каардынацыйным цэнтрам нібы ёсць «Паспалітае рушэнне», што рыхтуе «баявое крыло». Таксама ва Украіне «з удзелам спецыялістаў украінскіх і заходніх спецслужбаў і спецпадраздзяленняў ажыццяўляецца вайскова-дыверсійная падрыхтоўка» беларускіх вайскоўцаў.

,,

«Паводле звестак, разглядаецца магчымасць далучэння названых экстрэмісцкіх фармаванняў да ўзброенай аперацыі захопу аднаго або некалькіх памежных раёнаў Беларусі, абвяшчэння гэтай тэрыторыі вольнай і ўводу туды заходнімі краінамі нейкага міратворчага кантынгенту», – сказаў Вальфовіч.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Sergei Grits / AFP Photo / East News)

Падказка з Масквы? Што стаіць за заявамі Церцеля пра харугвы і тэракты

навіны

Паводле яго, таксама ўкраінскія спецслужбы актыўна вярбуюць праз інтэрнэт беларускіх грамадзянаў «з мэтаю іх схілення да аказання садзейнічання». Спачатку іх нібы просяць дапамагчы са зборам інфармацыі, а затым плануюць прыцягнуць да стварэння сховішчаў са зброяй і боепрыпасамі, выбуховымі прыладамі і выбуховымі рэчывамі для супраціву сілавікам на тэрыторыі Беларусі і Расеі.

Пра тэракты і захоп аб’ектаў улады кажуць не ўпершыню. У кастрычніку 2022 года кіраўнік КДБ Іван Церцель заяўляў, што пад кіраўніцтвам ЦРУ ў Польшчы, Літве і Украіне рыхтуюць баевікоў і плануюць тэракты. Галоўным тады быў паўднёвы кірунак: паводле старшыні КДБ, замежныя спецслужбы нібыта падрыхтавалі ва Украіне «ад 100 да 300 баевікоў», якія мусяць захапіць нейкі райцэнтр у Беларусі і выкарыстаць яго як «плацдарм для далейшай наступальнай аперацыі». Прычым кіраўнік КДБ тады нават называў канкрэтныя тэрміны і мясцовасць: ён анансаваў, што такі ўдар можа быць нанесены ў кірунку Маларыты ў лістападзе 2022 года.

Агучаны спецслужбамі сцэнар захопу райцэнтру знайшоў сваё адлюстраванне ў адмысловых вучэннях, што пачало ладзіць МУС недалёка ад мяжы з Украінаю. Паводле легенды, на горад нападалі дыверсанты, расстрэльвалі пост ДАІ, забіралі зброю, а затым сілавікі праводзілі «контртэрарыстычную аперацыю для лакалізацыі праціўніка». На хвалі прапагандысцкай істэрыі тагачасны міністр замежных справаў Уладзімір Макей паведаміў, што ў Беларусі ўжо ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі (КТА). Праўда, як неўзабаве высветлілася, гэта не адпавядала рэчаіснасці.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10