Пажар у Нотр-Дам-дэ-Пары: сабор пад пагрозаю знішчэння

Абноўлена

У другой палове дня 15 красавіка ў сярэднявечным саборы Нотр-Дам-дэ-Пары адбыўся буйны пажар. Абрынуўся шпіль і дах. На месца пажару прыбыў прэзідэнт Францыі, паведамляе Reuters.

Што вядома па стане на 23.50 (па менскім часе). Галоўнае.

  • Пажар распачаўся прыкладна каля 19 гадзінаў па мясцовым часе (20 па Менску). Сабор быў ужо зачынены, таму чалавечых ахвяраў атрымалася пазбегнуць.
  • У выніку пажару абрынуўся шпіль і дах сабору Нотр-Дам. Барацьба з агнём працягваецца дагэтуль, уначы. МУС Францыі не выключае, што сабор выратаваць ужо не атрымаецца.
  • Улады пакуль не высветлілі, што стала прычынай пажару. Аднак вядома, што апошнім часам у саборы праводзіліся рамонтныя працы – Нотр-Дам быў застаўлены будаўнічымі лясамі.
  • Каталіцкі сабор Нотр-Дам-дэ-Пары быў пабудаваны ў XII стагоддзі. Гэта адзін з сімвалаў французскай сталіцы, сусветна вядомы помнік архітэктуры. Ён унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКО. Палітыкі з усяго свету выказваюць свае спачуванні французам у сувязі з пажарам у саборы.

Відэастрым з месца падзеяў вядзе выданне «El Pais»

Полымя ахапіла Нотр-Дам-дэ-Пары. Фота – REUTERS/Benoit Tessier
Полымя ахапіла Нотр-Дам-дэ-Пары. Фота – REUTERS/Benoit Tessier
Фота – REUTERS/Benoit Tessier
Фота – REUTERS/Charles Platiau
Ратавальнікі працягваюць змагацца з пажарам. Фота – REUTERS/Philippe Wojazer
Пажар працягваўся ўначы. Фота – REUTERS/Philippe Wojazer

Улады заяўляюць, што пацярпелых пры пажары няма.

Французскія СМІ паведамляюць, што ў выніку пажару шпіль сабору абрынуўся. Адпаведнае відэа ўжо трапіла ў сацыяльныя сеткі.

Абвальванне шпілю сабору. Фота – Twitter/@H_MISER via REUTERS

Прэс-сакратара Нотр-даму Андрэ Фіно заявіў, што ўвесь драўляны інтэр’ер помніка архітэктуры гарыць і, хутчэй за ўсё, будзе разбураны.

«Як і ўсім нашым суайчыннікам, мне сёння сумна бачыць, як гарыць цэлая частка ўсіх нас», – напісаў на сваёй старонцы ў Twitter прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Еўрапейскія палітыкі ўжо выказваюць спачуванні французам.

Фота – REUTERS/Julie Carriat

Пакуль не паведамляецца, што стала прычынай здарэння, адзначае Reuters.

Бі-бі-сі адзначае, што апошні раз Нотр-дам атрымліваў сур’ёзныя пашкоджанні ў канцы XVIII стагоддзя, падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі. Дзве сусветных вайны амаль не закранулі сабор.

One minute of horror in Paris right now…

Opublikowany przez Andreï Vaitovich Poniedziałek, 15 kwietnia 2019

Здарэнне адбылося падчас рамонту сабору – Нотр-Дам быў застаўлены будаўнічымі лясамі.

Нотр-Дам-дэ-Пары – каталіцкі храм у цэнтры Парыжа, адзін з сімвалаў французскай сталіцы. Быў пабудаваны ў XII стагоддзі.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары