Пінскага актывіста Дзмітрыя Сергіевіча выклікалі на размову з міжраённай пракуроркай Людмілай Супрун. Позву актывісту ўручылі міліцыянты, якія нават не прадставіліся. Пра вынікі размовы з пракурорам актывіст паведаміў belsat.eu.
Паводле Сергіевіча, яго выклікалі на размову ў міжраённую пракуратуру праз каманду берасцейскай.
У міжраённу пракуратуру актывіст Дзмітрый Сергіевіч прыйшоў разам з карэспандэнтам тэлеканалу «Белсат», на размову яго запрасіла Людміла Сцяпанаўна Супрун.
Спачатку ахоўнік не хацеў прапускаць нашага карэспандэнта. Аднак пракур дала дабро, каб у будынак пракуратуры прапусцілі абодвух.
«Мяне выклікалі па прычыне таго, што ў мяне на старонцы была размешчана карцінка з рэкламай гэтага вось маршу ў Пінску, скрыншоты якой мне і паказалі».
Актывісту спачатку зрабілі вуснае папярэджанне, а потым далі азнаёміцца з пісьмовым папярэджаннем, якое ён падпісаў.
«Увогуле мне намякнулі, што калі я нават зʼяўлюся на маршы ў суботу, то ў мяне потым могуць быць праблемы».
Актывіст упэўнены, што такімі захадамі ўлады пазбаўляюць яго канстытуцыйнай магчымасці браць удзел у мітынгах ды сходах.
Чытайце таксама:
Марш недармаедаў адбудзецца ў Пінску 11 сакавіка.
XX, belsat.eu