У сакавіку ў Беларусі пройдзе больш за дзесяць акцыяў пратэсту супраць «падатку на дармаедства».
25 сакавіка, у суботу, запланаваная агульнанацыянальная дэманстрацыя і гэтак званы «Народны сход», які, паводле Міколы Статкевіча, вырашыць «што трэба зрабіць, каб вярнуць скрадзенае права на нармальнае жыццё». Да гэтага па ўсёй краіне адбыўся шэраг акцыяў.
Пратэсты ў гарадах Беларусі
РАСКЛАД
На Дзень Волі 25-га сакавіка ў Беларусі запланаваныя масавыя пратэсты супраць дэкрэту № 3 у чатырох гарадах Беларусі.
У Горадні мясцовыя ўлады санкцыянавалі святочны мітынг, які мае адбыцца ад 12:00 да 14:30 у Каложскім парку.
У Гомлі «Марш Недармаедаў II» распачнецца а 12:00 на пл. Паўстання.
У Берасці збор удзельнікаў – а 12-й гадзіне на скрыжаванні праспекта Машэрава з Бульвара Касманаўтаў (побач з ЦУМам). Шэсце пачнецца з месца збору па вуліцы Машэрава, а пазней па вул. Савецкая і да плошчы Свабоды. Напрыканцы адбудзецца мітынг. Канец мерапрыемства чакаецца а 15-й гадзіне.
Віцебск распачне акцыю на пл. Перамогі, 12.00. Першапачаткова заяўка у Выканаўчы камітэт складалася на гадзіну 14:00, але час перанеслі на 12:00
У Менску на Акадэміі навук пратэст распачнецца а 14:00.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu