Мікалай Казлоў пачаў адбываць 3-месячны тэрмін зняволення


28 снежня, прысуд у справе кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябры асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова набыў моц. Палітык пачаў адбываць 3-месячны арышт.

Мікалай Казлоў.
Фота: Николай Козлов / Facebook

Мікалая Казлова асудзілі на тры месяцы арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады. 28 снежня прысуд набыў моц і Мікалай пачаў адбываць прызначаны судом тэрмін.

Паводле АГП, сябра Каардынацыйнай рады сам прыйшоў у Цэнтральнае РУУС.

«Гэта крымінальная справа, у якой адсутнічае крымінал. Наогул. Прысуд заснаваны на глыбакадумных намёках, а не якіх-небудзь фактах. Гэта яшчэ адзін ганебны прысуд. Я не збіраюся нікуды зʼязджаць, не збіраюся пакідаць сваю краіну. Прайду гэты шлях разам з беларусамі», – кажа Мікалай Казлоў.

Адвакаты палітыка склалі апеляцыю, аднак суд пакінуў прысуд у сіле. Наступную скаргу разгледзець не паспелі, але гэта не перашкодзіла накіраваць палітыка адбываць пакаранне.

Артыкулы
Старшыню АГП асудзілі на тры месяцы за разгалошванне звестак у справе Каардынацыйнай рады
2021.08.06 11:18

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў