Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам


Аляксандр Калеснікаў сустрэўся з сваёй дачкой перад Новым годам у СІЗА. Неўзабаве Марыю Калеснікаву адправяць у калонію, піша Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава.
Фота: Белсат

Бацька палітзняволенай Марыі Калеснікавай Аляксандр сустрэўся з сваёй дачкой у СІЗА. Марыю могуць у хуткім часе накіраваць у калонію. 24 снежня ў Вярхоўным судзе адбылося паседжанне ў справе разгляду апеляцыйных скаргаў на прысуд Максіма Знака і Марыі Калеснікавай. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя пастанавіў пакінуць ранейшыя прысуды ў сіле. Марыю Калеснікаву асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі, Максіма Знака – да 10.

Аляксандр Калеснікаў пасля сустрэчы з дачкой распавядае, што Маша як заўсёды бадзёрая, зараджае пазітывам і перадае ўсім прывітанні.

Таксама Марыя Калеснікава назвала ТОП-3 сваіх падзеяў году.

– З якім пачуццём рыхтуешся да этапавання?

– Вельмі люблю падарожнічаць. Чакаю з нецярпеннем. Да новых выпрабаванняў і ўмоваў гатовая.

– Як спраўляешся з адзінотай у камеры?

– Мае сукамернікі – гэта кнігі лепшых пісьменнікаў. Што казаць, калі я наўпрост маю зносіны з вялікім Арыстоцелем. А калі трэба расслабіцца – перачытваю Гары Потэра.

– Ты ўсё яшчэ верыш у сваю фразу «Я магу ўсё змяніць»?

Абсалютна, бо першае, што ўсе мы ўжо зрабілі – МЫ Змяніліся!

Твае ТОП-3 падзеі за год.

1. Незабыўныя спатканні з татам.

2. Неверагодныя сустрэчы з Максам падчас суда.

3. Асабістыя дасягненні: больш за 120 прачытаных кніг, фізпадрыхтоўка (асабліва бег па марозе).

Артыкулы
Суд пакінуў у сіле прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку
2021.12.24 16:02

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў