Супрацоўнікам «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко, якіх затрымалі 14 ліпеня, прад’явілі абвінавачванне, паведамляе «Наша Ніва».
Пасля сканчэння 10 содняў ад моманту паўторнага затрымання супрацоўнікам «Нашай Нівы» прад’явілі абвінавачванне па крымінальнай справе.
Галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко не вызвалілі, яны застаюцца ў СІЗА на Валадарскага.
Вынікае, што ім прад’явілі абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў»).
Прэтэнзія заключаецца ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон – 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.
АД, belsat.eu