Інстытут вывучэння вайны: Расейскія войскі не змогуць захапіць больш тэрыторыяў у бліжэйшыя месяцы


Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у справаздачы за 21 жніўня адзначае, што расейскія войскі не могуць скарыстацца папярэднімі поспехамі ў раёне Бахмуту і Аўдзееўкі, таму ў бліжэйшыя месяцы яны не здолеюць захапіць больш тэрыторыяў Украіны. 

«Няздольнасць расейскіх войскаў атрымаць выгаду з папярэдніх поспехаў пад Бахмутам і Аўдзееўкай ёсць прыкладам больш фундаментальнай расейскай ваеннай праблемы: прадэманстраванай няздольнасці ператварыць тактычныя поспехі ў аператыўныя», – заўважаюць аналітыкі ISW.

Расейскім войскам не ўдаецца скарыстацца тактычнымі прарывамі для манеўру ў тылавыя раёны Украіны або пашкоджання значных участкаў украінскіх абарончых рубяжоў.

«Гэтым тлумачацца надзвычай павольныя тэмпы прасоўвання расейскіх сілаў на ўсход Украіны, якія пераканаўча сведчаць, што расейскія войскі не змогуць захапіць больш тэрыторыяў у бліжэйшыя месяцы, калі толькі сітуацыя не будзе развівацца непрадбачаным чынам», – піша ISW.

Аналітыкі мяркуюць, што расейцы наўрад ці змогуць скансалідаваць дастаткова рэсурсаў для наступальнай аперацыі, якая прывяла б да значнага тэрытарыяльнага прасоўвання.

Пры гэтым расейскія акупацыйныя ўлады ўзмацнілі фільтрацыйныя дзеянні і выкраданні на акупаваных тэрыторыях напярэдадні Дня незалежнасці Украіны 24 жніўня, адзначае ISW.

Hавiны
Расейцы перамяшчаюць СПА ў Беларусь
2022.08.21 13:05

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў