Аляксандр Кабанаў: Ледзь не кожная сям’я ў Беларусі мае дачыненне да палітвязняў


Праваабаронцы абвесцілі 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. З гэтай нагоды ў многіх гарадах розных краінаў адбудуцца акцыі. У эфіры «Белсату» праваабаронца «Вясны» Анастасія Васільчук і былы палітвязень, а цяпер працаўнік «BYPOL» Аляксандр Кабанаў распавялі пра некаторыя мерапрыемствы, што будуць у гэты дзень.

Беларуская дыяспара Беластоку зладзіла акцыю салідарнасці з усімі беларускімі палітзняволенымі. Беласток, Польшча. 4 снежная 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат

21 траўня два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Праваабаронцы ўшаноўваюць памяць загінулага вязня і заклікаюць беларусаў адзначыць Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Пры гэтым навіны з Беларусі насамрэч даволі сумныя. Сілавікі працягваюць затрымліваць людзей. Сітуацыя ў краіне вельмі складаная, бо людзі вельмі запалоханыя. Але грамадства мусіць пераадольваць свой страх і распавядаць праваабаронцам пра арышты, кажа Анастасія Васільчук праваабаронца «Вясна».

Аляксандр Кабанаў, былы палітвязень, цяпер працаўнік «BYPOL» выказвае меркаванне, што сёння вызваліць палітвязняў можна толькі адзіным шляхам – змяніць гэтую ўладу. На думку былога палітвязня іншых варыянтаў няма.

«Калі мы кажам пра перамовы, нам трэба разумець, хто такі Лукашэнка. Калі мы спрабуем лагічна зразумець яго захады, трэба разумець, што перад намі не зусім нармальны чалавек. Гэта злачынца, крывавы злачынца. Размовы з ім проста безнадзейныя. Гэта неадэкватны чалавек. Таму трэба працаваць над тым, каб змяняць уладу ў нашай краіне», – перакананы Аляксандр Кабанаў.

Агляд
Родныя палітвязняў усё часцей нічога не ведаюць пра блізкіх за кратамі
2023.05.12 15:15

Сітуацыя з палітвязнямі ў краіне пагаршаецца. Людзі за кратамі практычна не маюць магчымасці адстойвання сваіх правоў, паколькі ўлады Беларусі абрынуліся з рэпрэсіямі і супраць адвакатаў. У выніку тыя абаронцы, хто цяпер яшчэ мае ліцэнзію, вымушаныя займацца самацэнзурай, просяць родных не перадаваць інфармацыю.

«Але гэта не правільна, бо суддзі ўсё роўна вынесуць патрэбны прысуд. Таму тут заклік да родных і блізкіх кантактаваць з праваабаронцамі, нават ананімна, нават пры ўмове не агучваць свае дадзеныя. Можна атрымаць кансультацыю ў праваабарончых цэнтрах», – кажа Анастасія Васільчук.

Бела-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў, які зрабіла журналістка «Белсату» Марыя Грыц.
Фота: асабісты архіў Марыі Грыц

Тэма палітвязняў у Беларусі надалей актуальная

Аляксандр Кабанаў сцвярджае, што сёння ледзь не кожная сям’я ў Беларусі мае нейкае дачыненне да палітычных вязняў. Гэтая тэма сёння ў краіне надзвычай важная.

«Я лічу, што сёння ў Беларусі нават больш за 10 тысячаў палітвязняў, асобаў, якіх асудзілі паводле палітычных матываў. Таму гэтая тэма вельмі важная ў Беларусі. Таксама пануе страх у грамадстве. Бадай кожны разумее, што можа апынуцца за кратамі на працягу трох секундаў. Усе ўмовы створаныя для гэтага. Таму акцыі падтрымання вельмі важныя. Чым больш будзе акцыяў, чым больш у іх прыме ўдзелу людзей, то гэта дойдзе ў калонію. Як бы не абмяжоўвалі інфармацыю ў калоніях, вязні даведаюцца пра падтрымку», – сцвярджае Аляксандр Кабанаў.

Hавiны
Праваабаронцы патрабуюць расследаваць акалічнасці смерці Мікалая Клімовіча
2023.05.10 15:50

Менавіта дзеля гэтага яшчэ 19 траўня будзе ў Вільні адбудзецца акцыя па напісанні паштовак палітвязням. А 21 траўня ў сталіцы Літвы пройдзе дзве акцыі, кажа Анастасія Васільчук. Каля мурала Бяляцкаму будзе чытанне імёнаў палітвязняў. У акцыі возьмуць удзел былыя палітвязні, іх родныя і сябры, а таксама прадстаўнікі амбасадаў краінаў Захаду. Потым адбудзецца яшчэ адна акцыя, на якой прагучаць галасы палітвязняў і тых, хто выйшаў з турмы.

У Варшаве цяпер рыхтуюць ланцуг салідарнасці. Актывісты ствараюць 100 метровую імправізаваную агароджу з калючага дроту.

«Хочам візуалізаваць сітуацыю ў Беларусі. За гэтым дротам будуць стаяць людзі з выявамі палітвязняў, каб паказаць, колькі цяпер палітвязняў у нашай краіне», – кажа Аляксандр Кабанаў.

Што да паштовак вязням, то цэнзура іх не прапусціць, перакананы былы палітвязень. Але пісаць усё роўна варта, кажа ён. У межах акцыі напісання паштовак актывіст прапаноўвае пачаць пісаць лісты адміністрацыі турмаў. Каб яны ведалі, што грамадства ведае пра іх, што адміністрацыя панясе адказнасць за свае злачынствы.

Hавiны
«Не проста смерць, а чарговае забойства». У Ціханоўскай пракаментавалі гібель Клімовіча
2023.05.07 21:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў