​У Арлоўскай вобласці Расеі беспілотнікам падарвалі нафтабазу


Каля 4-й гадзіны раніцы 16 лістапада ў Арлоўскай вобласці Расеі, у вёсцы Сталёвы Конь падарвалі нафтабазу «Транснафты». Пра гэта паведаміў губернатар суседняга рэгіёну Андрэй Клычкоў у сваім тэлеграм-канале. Паведамляецца, што падрыў быў здзейснены беспілотнікам.

Крыніца: vesti.ru

«Сёння каля 4-й раніцы меркавана беспілотны лятальны апарат ажыццявіў падрыў нафтабазы ​​ў сяле Сталёвы Конь», – паведаміў губернатар вобласці.

Андрэй Клычкоў дадаў, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Цяпер на месцы працуюць аператыўныя службы. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Як мяркуе расейскі бок, выбухоўку на нафтавы тэрмінал скінуў украінскі БПЛА.

Таксама паведамляецца, што пацярпеў тэрмінал нафтаправоду «Дружба» каля станцыі «Сталёвы Конь». Пасёлак месціцца за паўтара кіламетра ад гораду Арла. Ад вёскі Сталёвы Конь да мяжы з Украінай 175 кіламетраў.

З 19 кастрычніка ў Арлоўскай вобласці дзее рэжым павышанай гатоўнасці, узмоцненыя захады бяспекі на аб’ектах крытычнай інфраструктуры і на транспарце.

Абноўлена
У Польшчы на мяжы з Украінай два чалавекі загінулі ад выбуху. Медыі: упалі дзве расейскія ракеты
2022.11.15 21:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў