«Пуцін – забойца». Акцыі памяці Навальнага прайшлі ў розных гарадах свету


У розных гарадах свету 16 лютага прайшлі акцыі памяці расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які загінуў у калоніі.

Удзельнікі акцыі ў памяць аб Аляксеі Навальным трымаюць яго партрэт насупраць будынку пасольства Расейскай Федэрацыі ў Варшаве пасля навінаў пра смерць Аляксея Навальнага. Варшава, Польшча. 16 лютага 2024 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Варшава

Гэтак, у Варшаве пратэстоўцы сабраліся каля амбасады Расеі.

Людзі сабраліся побач з будынкам пасольства Расейскай Федэрацыі ў Варшаве пасля навін пра смерць Аляксея Навальнага. Варшава, Польшча. 16 лютага 2024 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Вільня

Віленская акцыя ў Літве пачалася ля помніка ахвярам палітычных рэпрэсіяў.

Людзі ўскладаюць кветкі і ставяць знічкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій у Вільні, каб ушанаваць памяць расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які памёр у калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расеі. У акцыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Вільня, Літва. 16 лютага 2024 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Батумі

У Батумі (Грузія) сабраліся не менш як 500 асобаў. Людзі неслі кветкі і знічы, выказваліся ў фармаце адкрытага мікрафону. Гучалі лозунгі «Расея будзе вольнай», «Расея будзе шчаслівай», «За нашу і вашу свабоду», «Пуцін – забойца».

Стыхійная акцыя памяці расейскага палітыка Аляксея Навальнага ў Батумі, Грузія. 16 лютага 2024 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Берлін

На акцыі ў Берліне (Нямеччына) былі, сярод іншага, лозунгі «Пуцін – тэрарыст», «Ідэя будзе жыць», патрабаванні вызвалення іншых палітвязняў.

Мітынг у памяць палітыка Аляксея Навальнага каля амбасады Расеі ў Берліне, Нямеччына. 16 лютага 2024 года.
Фота: Ганна Русінава / Белсат
Фота: Ганна Русінава / Белсат
Фота: Ганна Русінава / Белсат

Таксама акцыі прайшлі і ў іншых гарадах.

Пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што «медыкі разбіраюцца» з тым, што адбылося, і ўдакладніў, што прэзідэнту ўжо паведамілі пра смерць Навальнага.

Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. На апошнім відэа за дзень да смерці Навальны выглядаў бадзёрым.

Жонка памерлага палітвязня Юлія Навальная на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі заявіла, што «і гэты рэжым, і Уладзімір Пуцін павінны панесці персанальную адказнасць».

Агляд
«Пакуль трэба не здавацца». Памёр Аляксей Навальны. Якім быў шлях расейскага апазіцыянера
2024.02.16 17:33

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў