У апошняй публікацыі Навальны прызнаваўся ў каханні жонцы, а на відэа выглядаў бадзёрым


За дзень да сваёй смерці ў калоніі расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны выглядаў здаровым і прызнаваўся ў каханні жонцы.

Палітык Аляксей Навальны разам з жонкай Юліяй.
Фота: Evgeny Feldman / AP Photo / East News

Відэа Аляксея Навальнага за 14 лютага на пасяджэнні Каўроўскага суда па відэасувязі з Харпу, дзе сядзеў палітвязень, апублікаваў расейскі тэлеграм-канал «SOTAvision».

«Аляксей бадзёры, здаровы і вясёлы», – адзначылі журналісты.

Таксама 14 лютага, у дзень закаханых, у тэлеграм-канале палітыка з’явіўся пост з прызнаннем у каханні жонцы:

«Маленькая, у нас з табой усё – як у песні: паміж намі гарады, узлётныя агні аэрадромаў, сінія завеі і тысячы кіламетраў. Але я адчуваю, што ты побач кожную секунду, і я люблю цябе ўсё мацней».

Абнаўляецца
У расейкай калоніі памёр Аляксей Навальны
2024.02.16 14:33

Пра тое, што Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што «медыкі разбіраюцца» з тым, што адбылося, і ўдакладніў, што прэзідэнту ўжо паведамілі пра смерць Навальнага.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў