14 ліпеня супрацоўнікі ГУБАЗіКу прыходзілі з праверкай па юрыдычным адрасе Беларускага ПЭН-цэнтру.
Пра гэта напісала ў «Фэйсбуку» першая намесніца старшыні грамадскай арганізацыі Таццяна Нядбай:
«У сувязі з пандэміяй Беларускі ПЭН / PEN Belarus ужо больш за год працуе ў дыстанцыйным рэжыме, а таму па юрыдычным адрасе фізічна нас не было. У выніку сілавікі зрабілі ператрус у іншай арганізацыі, якая мае той жа юрыдычны адрас, канфіскавалі ўсю тэхніку, а супрацоўнікі той арганізацыі сталі сведкамі.
З таго, што мне вядома на дадзены момант, у дачыненні да нас прымяняюцца наступныя крымінальныя артыкулы: 361 ч3, 357 ч1, 361-1 ч1, 361-2, 16 ч4, 382, 13 ч1, 293 ч2, 292 ч1».
Міжнародны ПЭН-клуб – гэта сусветнае аб’яднанне прафесійных літаратараў. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Святлана Алексіевіч летась далучылася да Каардынацыйнай рады і неўзабаве выехала з краіны.