Папа Францішак: «У імя Госпада я прашу вас спыніць гэтую бойню»


Папа Рымскі Францішак заклікаў міжнародную супольнасць развязаць канфлікт мірным шляхам да таго, як украінскія гарады зробяцца могілкамі, паведамляе Vatican News.

Папа Рымскі Францішак. Фота – Max Rossi / Reuters/ Forum

«У імя Бога, няхай пачуюцца крыкі тых, хто пакутуе, і хай спыняцца бамбардзіроўкі і напады! Няхай будзе рэальная і рашучая ўвага на перамовах, а гуманітарныя калідоры будуць эфектыўнымі і бяспечнымі. У імя Бога я прашу вас: спыніце гэтую бойню!» – заклікае папа Францішак.

Ён назваў варварствам забойствы дзяцей і мірных жыхароў і заявіў, што абложаны расейскімі войскамі Марыупаль зрабіўся «горадам пакутнікаў», ды заклікаў стварыць гуманітарныя калідоры, каб мірныя жыхары маглі пакінуць поле бою:

«Бог ёсць толькі Бог міру. Ён не Бог вайны, і тыя, хто падтрымлівае гвалт, зневажаюць Ягонае імя».

Падзеі ва Украіне Папа назваў «узброенай агрэсіяй». Раней Францішак неаднаразова заклікаў да міру ва Украіне.

Hавiны
У выніку авіяўдару па Явараўскім палігоне пад Львовам загінулі 35 чалавек
2022.03.13 14:17

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў