У Беларусі прызавуць у войска 230 афіцэраў запасу. Гэта звычайная справа, але раней прызывалі менш


Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка падпісаў указ «Аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу». Гэтая навіна можа насцярожыць на тле чутак аб магчымым уступленні беларускага войска ў вайну ва Украіне, аднак такія ўказы з’яўляюцца штовесну.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вучэнні беларускіх дэсантнікаў. Палігон Берасцейскі, Беларусь. 28 лютага 2023 года.
Фота: Максім Гарлуковіч / «Ваяр»

Згодна ўказу, на службу ва Узброеныя сілы збіраюцца прызваць з запасу 230 мужчынаў ва ўзросце да 27 гадоў, а ў органы памежнай службы – 20 афіцэраў запасу, якія праходзілі навучанне паводле адпаведных праграмаў на вайсковых кафедрах і факультэтах. Прызыў тычыцца тых, хто не праходзіў тэрміновую ваенную службу і не мае права на адтэрміноўку.

Падобныя ўказы прымаліся і ў мінулыя гады, звычайна – вясною. Выключэннем стаў 2022 год, калі такі ўказ прынялі 24 лютага – у дзень поўнамаштабнага расейскага нападу на Украіну, у якім Беларусь выступіла ў якасці суагрэсара. Тады з запасу прызывалі нават менш, «да 150 чалавек».

У 2021-м, у 2020-м, 2019-м і 2018-м з запасу прызывалі «да 100» афіцэраў. З чым цяпер звязаны рост колькасці прызваных з запасу, ва ўказе не тлумачаць.

Каментар
Ці рыхтавацца Украіне да атакі з Беларусі? Словы Лукашэнкі пра СБУ каментуе ўкраінскі дэпутат
2023.03.07 14:32

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў