Зяленскі ўсё яшчэ спадзяецца на мір з Расеяй пасля Бучы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў з працоўным візітам Бучу. Зяленскі сустрэўся з вайсковымі і мясцовымі жыхарамі населенага пункта, чыю назву да вайны мала хто ведаў нават у самой Украіне, але цяпер горад вядомы ва ўсім свеце як месца ў якім выяўлены сведчанні масавых забойстваў мірных жыхароў. Зяленскі адказаў на пытанне журналіста BBC ці бачыць ён магчымым далейшы працяг мірных перамоў з Расейскай Федэрацыяй.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Бучу 4 красавіка 2022 года.
Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Зяленскі адзначыў, што Расея здзейсніла ваенныя злачынствы і генацыд ва Украіне. Аднак ён мяркуе, што працяг перамоў усё яшчэ магчымы:

«Так, таму што Украіна павінна здабыць мір. Мы ў Еўропе 21 стагоддзя. Мы працягнем дыпламатычныя і ваенныя намаганні».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Бучу 4 красавіка 2022 года.
Фота: president.gov.ua

Таксама Зяленскі адзначыў, што Украіна заклікае міжнародную супольнасць пачаць працэс незалежнага і аб’ектыўнага расследавання ваенных злачынстваў у Бучы, Марыупалі і іншых гарадах Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Бучу 4 красавіка 2022 года.
Фота: president.gov.ua

Нагадаем, што заўчора ЗСУ паведаміла, што ўзяла пад кантроль тэрыторыю Кіеўскай вобласці. Украінскі бок выявіў масавыя забойствы і катаванні мірнага насельніцтва з боку расейскіх вайскоўцаў. Расея дагэтуль не прызнае датычнасці сваіх вайскоўцаў да масавых забойстваў у Бучы. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў у панядзелак назваў апублікаваныя сведчанні пастановачнымі.

Раздача гуманітарнай дапамогі жыхарам Бучы, Украіна. 2 красавіка 2022 года. Фота: МП / Белсат
гуманітарная дапамога, Буча пасля акупацыі, мясцовыя жыхары, украінцы, Украіна-2022, вайна Расеі з Украінай, уварванне Расеі ва Украіну, Буча, ваеннае становішча, Кіеўская вобласць, Украіна, Расея
ДЛЯ ПАЎТОРНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ ЗНОЎ СПАМПАВАЦЬ З FORUM! Local residents draw water from a well near the building of a theatre destroyed in the course of Ukraine-Russia conflict in the southern port city of Mariupol Ukraine April 3, 2022.,Image: 679224699, License: Rights-managed, Restrictions: , Model Release: no, Credit line: ALEXANDER ERMOCHENKO / Reuters / Forum
ДЛЯ ПАЎТОРНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ ЗНОЎ СПАМПАВАЦЬ З FORUM! Марыупаль, вайна
Раздача гуманітарнай дапамогі жыхарам Бучы, Украіна. 2 красавіка 2022 года. Фота: МП / Белсат
украінскія салдаты, вайскоўцы, ваенныя, украінская армія, харчаванне, ежа, Буча пасля акупацыі, гуманітарная дапамога, мясцовыя жыхары, украінцы, Украіна-2022, вайна Расеі з Украінай, уварванне Расеі ва Украіну, Буча, ваеннае становішча, Кіеўская вобласць, Украіна, Расея

гуманітарная дапамога, Буча пасля акупацыі, мясцовыя жыхары, украінцы, Украіна-2022, вайна Расеі з Украінай, харчаванне, ежа, уварванне Расеі ва Украіну, Буча, ваеннае становішча, Кіеўская вобласць, Украіна, Расея

Раздача гуманітарнай дапамогі жыхарам Бучы, Украіна. 2 красавіка 2022 года. Фота: МП / Белсат

Таксама Уладзімір Зяленскі выказаўся адносна сітуацыі ў Марыупалі. Зяленскі адзначыў, што становішча ЗСУ каля гораду застаецца надзвычай складаным. На дадзены момант украінскія вайскоўцы не маюць магчымасць зняць блакаду гораду ці эвакуяваць усё мірнае насельніцтва.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Бучу 4 красавіка 2022 года.
Фота: president.gov.ua
Hавiны
«Вінаватыя павінны быць пакараныя». Першыя рэакцыі на ваенныя злачынствы ў Бучы
2022.04.03 20:34

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў