Кадыраў у сацсетках намякнуў, што збіраецца звальняцца са сваёй пасады


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў у звароце ў сваім Telegram-канале распавёў, што мае намер пакінуць сваю пасаду.

Рамзан Кадыраў, які з 2007 года кіруе Чачэніяй, заявіў, што думае пра сыход са сваёй пасады.

«Вось цяпер даведаўся, што я самы даўгавечны сярод усіх кіраўнікоў суб’ектаў. На першым месцы. Ужо 15 гадоў кірую рэспублікай. У нас, у каўказцаў, чачэнцаў, ёсць прыказка: якім бы госць ні быў паважаным, доўгачаканым, але калі ён своечасова зʼязджае, то гэта бывае яшчэ прыемней. Таму я думаю, што мой час прыйшоў. Пакуль мяне не выгналі», – заявіў з усмешкай Рамзан Кадыраў.

Паводле палітыка, ён пачаў думаць пра сыход і будзе намагацца своечасова сысці.

Hавiны
СБУ абвінаваціла Кадырава ў ваенных злачынствах. Той у адказ абвінаваціў Пуціна
2022.08.26 17:40

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў