Праваахоўнікі ў Жодзіна распачалі расследаванне ў дачыненні да кіраўніка прадпрыемства, які выкарыстаў службовае становішча: прыпісваў штрафы за перавышэнне хуткасці на службовым аўтамабілі сваім падначаленым.
У той момант, калі было зафіксавана перавышэнне хуткасці на службовым транспарце прадпрыемства, за стырном знаходзіўся менавіта яго кіраўнік, піша выданне ex-press.by. Жодзінскім гарадскім аддзелам Следчага камітэту распачата справа паводле артыкулу 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).
Год таму падобная справа ўжо расследавалася ў Жодзіна. Дырэктар аднаго з жодзінскіх камунальных унітарных прадпрыемстваў неаднаразова дапускаў перавышэнне хуткаснага рэжыму на службовых аўтамабілях, у тым ліку выкарыстоўваючы яго ў асабістых мэтах. У ДАІ ён падаваў звесткі, што за рулём былі яго падначаленыя – менавіта іх пасля штрафавалі за парушэнне ПДР.
СК, belsat.eu