Амністыя. Карупцыянеры выйдуць, а асуджаныя за наркотыкі працягнуць сядзець?


Беларусь уваходзіць у лік краінаў з надзвычай высокім адсоткам зняволеных. На фоне гэтага амністыя, якую днямі паабяцаў правесці Аляксандр Лукашэнка, выглядае не як акт міласэрнасці, а як спроба разгрузіць турмы і калоніі.

Паводле звестак праваабаронцаў, колькасць зняволеных у Беларусі можна параўнаць з колькасцю насельніцтва аднаго з раёнаў краіны. За краты на доўгі тэрмін трапляюць з самых розных прычынаў, але амністыя закране ў першую чаргу тых, хто здзейсніў эканамічныя злачынствы, упэўнены госць праграмы «Размова дня» праваабаронца Гары Паганяйла.

«Сёння ў нас недзе да адной траціны турэмнага насельніцтва звязанае з адбыццём пакарання за злачынствы ў галіне эканоміцы. Гэтыя асуджаныя могуць быць амніставаныя шырока. Што датычыць асобаў, якія здзейснілі гвалтоўныя злачынствы цяжкія – забойствы, гвалтаванні, напады, рабаванне, то тут могуць скараціць колькасць асуджаных, але не па самых цяжкіх злачынствах», – выказаўся праваабаронца.

Ці ёсць шанец, што амністыя закране людзей, якія трапілі за краты паводле гэтак званых наркатычных артыкулаў? Глядзіце ў поўнай версіі праграмы «Размова дня» з праваабаронцам Гары Паганяйлам і Святланаю Калінкінай.