Брытанскі актор Хʼю Лоры, які заваяваў сусветную вядомасць дзякуючы серыялу «House», атрымаў імянную зорку на галівудскай Алеі славы, паведамляе «The Guardian».
«Гэты свет несправядлівы, і я павінен прызнацца, што мне 57 гадоў, і ўсё жыццё мне спадарожнічала неверагодная ўдача. Яе было так шмат, што амаль кожны дзень я чакаю, што мне на галаву ўпадзе раяль, – каб аднавіць баланс», – сказаў актор на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця зоркі.
[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Лоры таксама падзякаваў ЗША за вынаходніцтва джынсаў, піцы і марціні.
Хʼю Лоры стаў 2593-м артыстам, які атрымаў ганаровую зорку.
Акрамя шматлікіх роляў у кіно і на тэлебачанні, актор любіць спяваць. Ён выпусціў два блюзавых альбомы, супрацоўнічаў з такімі выканаўцамі, як Том Джонс, Доктар Джон і Ірма Томас.
ЮВ, belsat.eu, паводле theguardian.com