У Менску двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Серабранцы


У Менску двое падлеткаў праваліліся пад лёд на канале Сляпянскай воднай сістэмы, іх удалося выратаваць. Гэта здарылася на вуліцы Райніса, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: mchs112by/Telegram
Фота: mchs112by/Telegram

Супрацоўнікі МНС разам з патрульнымі міліцыянерамі дасталі аднаго падлетка з палонкі за 10 метраў ад берага. У яго было пераахаладжэнне.

Фота: mchs112by/Telegram

Другога падлетка знайшлі ўжо пад вадой, ён быў без прытомнасці і ў стане пасля ўтаплення. Работнікі хуткай дапамогі змаглі прывесці яго ў прытомнасць. Цяпер абодва падлеткі шпіталізаваны.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў