Польшча перадала ўкраінскім вайскоўцам артылерыйскія сістэмы


Украінскія вайскоўцы атрымалі ад Польшчы 18 сучасных самаходных гаўбіц «Krab», паведамляе polskieradio24.

Польшча таксама падрыхтавала сто ўкраінскіх артылерыстаў для працы з гарматнымі гаўбіцамі «Krab».
Фота: Wikipedia/ Ministerstwo Obrony Narodowej

Таксама польскія адмыслоўцы падрыхтавалі сто ўкраінскіх артылерыстаў для працы з гэтай тэхнікай.

Дзякуючы польскай дапамозе ўкраінцы цяпер маюць прынамсі 24 заходнія самаходныя гаўбіцы. Раней Францыя ахвяравала 6 адзінак падобнага ўзбраення пад назвай «Цэзар».

У сваю чаргу Нямеччына і Нідэрланды заявілі, што таксама перададуць 12 штук, але ў Берліне тлумачаць, што экіпажы для эксплуатацыі іх «Panzerhaubitzen 2000» яшчэ праходзяць рыхтаванне, і дата экспарту тэхнікі ва Украіну пакуль невядомая.

Hавiны
ЗША гатовыя паставіць ва Украіну рэактыўныя сістэмы залпавага агню вялікай далёкасці
2022.05.28 13:06

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў