Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што 28 верасня згодна з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны распачалася раптоўная праверка баявой і мабілізацыйнай гатовасці вайсковай часткі №06752, якая знаходзіцца ў Мачулішчах пад Менскам.
Праверка будзе весціся цягам месяца. Падчас яе будзе адпрацоўвацца шэраг пытанняў, асноўнымі з якіх стануць прызыў і аднаўленне навыкаў ваеннаабавязаных, зняцце з захоўвання вайсковай і спецыяльнай тэхнікі з мэтай праверкі яе баяздольнасці.
Таксама паводле інфармацыі незалежнай супольнасці чыгуначнікаў, Беларуская чыгунка разам з расейскімі вайскоўцамі праводзіць падрыхтоўчы комплекс мераў для прыняцця вайсковых эшалонаў з Расеі.
Паводле Мікалая Халезіна, практычна ўвесь грузавы рухомы састаў Беларускай чыгункі зарэзерваваны для патрэбаў Міністэрства абароны.
Марыя Міхалевіч belsat.eu