Вольга Карач: Да выдачы ордару МКС у дачыненні да Лукашэнкі яшчэ далёка, але справа ідзе


Улады Беларусі прымаюць удзел у гвалтоўным вывазе дзяцей у Беларусь з акупаваных тэрыторыяў Украіны. Раней за гэтае злачынства Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна. Цяпер вядзецца размова, што аналагічны ордар могуць выдаць і ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўніца праваабарончага цэнтра «Наш дом» (Літва) Вольга Карач распавяла «Белсату» некаторыя падрабязнасці гэтай справы.

Дзеці з акупаваных тэрыторыяў Украіны на чыгуначным вакзале ў Менску. 25 красавіка 2023 года.
Фота: Алексей Талай / vk.com

Пра факт вывазу ўкраінскія дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны актыўна распавядаюць беларускія прапагандысты. У дзяржаўных медыях паведамляецца, што дзяцей вывозяць з мэтай аздараўленне з жадання дапамагчы. Па факту ж становіцца вядомым, што дзяцей перавыхоўваюць, перад імі выступаюць прапагандысты. Да таго ж, дзяцей сірот вывозяць без аніякіх дазволаў, што з’яўляецца ў агульнай суме, злачынствам, паводле міжнароднага заканадаўства.

Вольга Карач, кіраўніца праваабарончага цэнтру «Наш дом» (Літва), кажа, што часта беларускіх дзяцей разам з дарослымі роднымі прывозяць у Беларусь, дзе яны могуць абмежавана наведваць розныя месцы. За гэты час ім паказваюць і распавядаюць, як тут чыста і спакойна, людзі могуць спакойна гуляць па вуліцы, ходзяць на працу. У выніку, кажа Вольга Карач, калі яны вяртаюцца дадому, то яны распавядаюць пра тое, што тут добра. Гэтакім чынам прасоўваюць ва Украіне такія наратывы, што нібыта не варта было сварыцца з Пуціным і Лукашэнкам.

Цягнік Адлер-Менск з 350 дзецьмі з Данбасу прыбыў 3 красавіка 2023 года на чыгуначны вакзал у Менску. Па паведамленнях праўладных журналістаў, гэта першая вясновая змена дзяцей з Данбасу, якая прыбыла на аздараўленне ў Беларусь.
Фота: Ягор Ермаліцкі / sb.by

Іншая група – сіроты, адзначае суразмоўца «Белсату». І тут вядома, што вывозіць гэтых дзяцей без дазволу ўкраінскіх уладаў нельга. Вядома, што такі дазвол ніхто не выдае. І такая група змешваецца з першай групай.

«Але для нас застаецца невядомым лёс гэтых дзяцей. Ці то яны застаюцца ў Беларусі, ці то іх вывозяць у Расею? Гэтыя дзве групы знаходзяцца недзе ў санаторыях. А трэцяя група – самая складана для адсочвання. Інфармацыі пра гэтых дзяцей практычна няма. Магчыма, што гэтых дзетак прывозяць з Расеі і потым зноў вывозяць у Расею».

Вольга Карач таксама звяртае ўвагу, што існая з дзецьмі выкарыстоўваецца рэжымам, паколькі Лукашэнка цісне на Украіну, на Захад, каб пачаць перамовы. І прапаганда сапраўды паказвае, што ў Беларусі ёсць украінскія дзеці, якія прыехалі з дарослымі. А вось гвалтам вывезеных сірот не паказваюць, звяртае ўвагу Вольга Карач.

Hавiны
Прадстаўнік Украіны ў ААН: Больш за 3000 дзяцей вывезлі ў Беларусь «на аздараўленне»
2023.07.27 16:12

«Нам вельмі бракуе інфармацыі. Людзі, якія засталіся ў Беларусі, партызаны, часам дасылаюць дакументы. А гэтую інфармацыю можна сабраць толькі ў самой краіне. Зразумела, што людзі, якія нам інфармацыю перадаюць, асабліва калі робяць фотаздымкі нейкіх дакументаў – яны рызыкуюць. І гэта становіцца праблемай, бо ўсё меней крыніцаў у самой Беларусі. Таму праблема ў тым, каб аднавіць партызанскі рух у Беларусі».

Кожнае дзіця заслугоўвае мірнае дзяцінства з бацькамі. І тое, што адбываецца ў Беларусі і ва Украіне – так не можа быць, канстатуе эксперт. І праблема беларускай грамадскасці як раз у тым, што за 3 гады не змаглі прыцягнуць нікога да адказнасці. А шлях да адказнасці ў Гаазе – вельмі важны.

«Гаага – гэта суд. І там трэба рыхтаваць дакументы вельмі сур’ёзна. А на такім узроўні, як рыхтавалі дакументы ўкраінскія калегі супраць Пуціна, у Беларусі ніхто не робіць. Для Гаагі недастаткова інфармацыі, якой мы валодаем. Украінскія праваабаронцы працавалі з 2014 году. І там была вельмі сур’ёзная праца. Там было задзейнічана вельмі шмат і людзей, і арганізацыяў. Мы камунікавалі з украінскімі калегамі пасля 2020 году, таму ведаю пра гэта. Гаага разглядае пра масавыя злачынствы. Таму аб’ём інфармацыі проста велічэзны. Праваабаронцы пакуль не зрабілі такой працы. Нам патрэбна 10-15 тысячаў справаў, кожная якая мае быць дакладна распісаная».

Hавiны
Сёстры Груздзевы выступілі перад дзецьмі з акупаваных тэрыторыяў Украіны
2023.07.18 09:28

А такой працы па Беларусі пакуль няма. Вольга Карач кажа, што людзі, якія прайшлі катаванні, пераслед, не вельмі любяць пра гэта распавядаць, але кожны выпадак вельмі важны.

Украінскі бок здолеў не толькі сабраць і аформіць належным чынам інфармацыю пра сваіх дзяцей, але і надалей не спыняе працы. Вольга Карач распавядае, што і цяпер эксперты з Украіны вядуць збор інфармацыі пра вываз сваіх суграмадзянаў у Беларусь. Вядома, што каля 18 тысячаў украінскіх сямей збеглі ад вайны ў нашую краіну, вядома, што каля 25 тысячаў дзяцей знаходзяцца ў Беларусі. Тут украінскія ўцекачы жывуць у сельскай мясцовасці, часта працуюць у мясцовых калгасах. Вядомыя факты, што дзяцей могуць забіраць у ўкраінскіх сямей і змяшчаюць іх у дзіцячыя дамы.

Каментар
Павел Латушка перадаў суду ў Гаазе доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі
2023.06.28 12:59

 

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў