Украіна вызваліла яшчэ адное паселішча ў Данецкай вобласці і «рушыць далей»


Украінскія вайскоўцы вызвалілі ад расейскіх акупантаў паселішча Раўнопаль Данецкай вобласці. Пра гэта 26 чэрвеня паведаміла намесніца міністра абароны Ганна Маляр. 

Украінскія вайскоўцы.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

«Сілы абароны вярнулі Раўнопаль пад наш кантроль. Рушым далей», – напісала яна.

Раўнопаль заставаўся пад расейскай акупацыяй з сакавіка 2022 года. Вёскі вакол яго былі вызваленыя ў чэрвені раней.

Агулам за два тыдні контрнаступу ўкраінскія абаронцы вызвалілі восем населеных пунктаў: Навадараўка, Лэваднае, Старажавое, Макараўка, Благадатнае, Лабкова, Нэскучнае, Пятыхаткі.

Вызваленая плошча складае 130 квадратных кіламетраў.

Паводле Маляр, за мінулы тыдзень на фронце агульныя страты ЗСУ забітымі былі ў восем разоў ніжэйшымі, чым у расейскіх вайскоўцаў.

Hавiны
Ці будзе наступ ЗСУ на фоне падзеяў у РФ? Агляд падзеяў на фронце
2023.06.24 21:08

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў