У Санкт-Пецярбургу шосты раз за 13 месяцаў згарэў пастаўлены з Беларусі аўтобус МАЗ


Пасажырскі аўтобус беларускай вытворчасці загарэўся раніцай 26 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе «Фонтанка».

Згарэлы 26 чэрвеня МАЗ у Санкт-Пецярбургу.
Фота: fontanka.ru

МАЗ загарэўся на прыпынку. Кіроўцы спрабавалі тушыць самі, потым скончыліся вогнегасільнікі і ўвесь салон за хвіліну ахапіла агнём . Паведамляецца, што людзі не пацярпелі.

Трохі больш як за год гэта ўжо шосты выпадак у Санкт-Пецярбургу, калі там гарэлі беларускія аўтобусы. Пажары адбываліся 10 чэрвеня і 23 чэрвеня, 13 ліпеня, 5 жніўня, 2 кастрычніка і 3 снежня. Кожны раз абышлося без пацярпелых.

Адзначым, што партыю з 50 беларускіх аўтобусаў МАЗ паставілі ў Санкт-Пецярбург у сакавіку 2022 года.

Згарэлы 26 чэрвеня МАЗ у Санкт-Пецярбургу.
Фота: fontanka.ru

«Гэта яскравы прыклад практычнай супрацы і таго, як нашы добрыя сувязі робяць больш простым і камфортным жыццё жыхароў гораду на Няве. У горадзе ўжо курсуюць каля 300 аўтобусаў і 140 тралейбусаў беларускай вытворчасці. Мы ўдзячныя кіраўніцтву Санкт-Пецярбургу за выбар беларускай пасажырскай тэхнікі», – сказаў тады прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

За год беларускіх аўтобусаў у паўночнай сталіцы РФ засталося на шэсць менш.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў