Літва хоча абмежаваць выдачу візаў расейцам, нават калі Еўразвяз гэтага не падтрымае


Калі Еўразвяз не дамовіцца пра нявыдачу турыстычных візаў расейцам, то афіцыйныя ведамствы Літвы будуць абмяркоўваць магчымасць зрабіць гэта на рэгіянальным узроўні. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс, перадае DELFI.

«Перадусім мы будзем імкнуцца да еўрапейскага рашэння, бо яно самае ўстойлівае, самае дакладнае з прававога пункту гледжання. […] Калі такога не будзе, мы не выключаем магчымасці пошуку рэгіянальнага развязання, якое ўключала б краіны Балтыі, Польшчу і патэнцыйна Фінляндыю», – заявіў кіраўнік літоўскай дыпламатыі пасля паседжання камітэту замежных справаў у Сейме.

Hавiны
Чатыры краіны Еўразвязу выступаюць супраць візавых забаронаў для расейцаў
2022.08.20 12:25

Раней Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што краіны Еўразвязу павінны адзінагалосна ануляваць выдадзеныя расейцам і беларусам шэнгенскія візы і забараніць выдачу новых.

«Мы павінны знайсці супольнае і эфектыўнае развязанне, каб зрабіць забарону на выдачу візаў максімальна эфектыўнай. І яна павінна ўключаць яснае «не» расейскім і беларускім турыстам, якое набудзе моц неадкладна», – сказаў міністр.

Але прынамсі чатыры краіны Еўрапейскага Звязу нязгодныя з планамі ўвесці візавыя санкцыі супраць жыхароў Расеі. Гэтак, МЗС Партугаліі заявіла, што мэта санкцыяў – пакараць «расейскую ваенную машыну», а не расейскі народ. Пры гэтым Лісабон будзе ўдзельнічаць у перамовах, «спрыяючы адзінай пазіцыі краінаў – чальцоў ЕЗ».

Кіпр і Грэцыя таксама выступілі супраць забароны на выдачу візаў расейскім турыстам, якія хочуць наведаць Еўразвяз.

А канцлер Нямеччыны Оляф Шольц раскрытыкаваў ідэю забараніць візы для жыхароў Расеі, заявіўшы, што «гэта вайна Пуціна», а не расейскага народу.

Аб’ектыў
Ці стануць пасткай для беларусаў і расейцаў еўрапейскія візавыя абмежаванні?
2022.08.20 23:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў