У Міністэрства замежных справаў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы выклікалі амбасадара Расеі ў Кішынэве Алега Васняцова. Нагода – заява прадстаўніка Міністэрства абароны РФ.
Дыпламату выказалі «глыбокую занепакоенасць» заявамі расейскага чыноўніка.
У МЗС назвалі гэтыя заявы неабгрунтаванымі і супярэчнымі пазіцыі Расеі, якая падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Малдовы ў міжнародна прызнаных межах.
Таксама падчас сустрэчы было пацверджана, што Малдова застаецца нейтральнай дзяржавай, і выказана просьба аб выкананні гэтага прынцыпу ўсімі міжнароднымі субʼектамі, уключаючы РФ.
Нагадаем, што 22 красавіка намеснік камандуючага войскамі Цэнтральнай вайсковай акругі генерал-маёр Рустам Мінекаеў заявіў, што расейскае войска падчас другога этапу вайны павінна ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам. Пры гэтым ён дадаў, што кантроль над поўднем Украіны – «гэта яшчэ адзін выхад у Прыднястроўе, дзе таксама адзначаюцца факты прыгнёту расейскамоўнага насельніцтва».
ПС belsat.eu