Нацбанк другі месяц запар зніжае стаўку рэфінансавання


Нацбанк пастанавіў знізіць стаўку рэфінансавання з 11,5 % да 11 % гадавых. Рэгулятар тлумачыць гэта запавольваннем інфляцыі. Новая стаўка пачне дзеяць з 1 сакавіка, перадае БелТА.

Нацыянальны банк Беларусі.
Фота: Белсат

У Нацыянальным банку паведамілі, што з 1 сакавіка стаўка рэфінансавання знізіцца з 11,5 % да 11 % гадавых. Такія захады ўхвалілі на паседжанні аб грашова-крэдытнай палітыцы.

Рэгулятар адзначае, што інфляцыя працягвае запавольвацца: гадавая ў студзені сёлета знізілася да 12 %, а ў снежні была 12,8 %:

«Тэмпы прыросту спажывецкіх цэнаў у апошнія месяцы складаюцца на нізкіх узроўнях. Гэта спрыяе далейшаму запаволенню гадавой інфляцыі, якая, паводле ацэнак, знізіцца да адназначных значэнняў ужо да канца I квартала 2023 года».

Нацбанк заўважыў, што ў студзені захаваўся прыток рублёвых сродкаў насельніцтва ў банкі, пры гэтым хутка павышаецца ліквідны складнік грашовай масы, што можа адбіцца на дынаміцы запавольвання інфляцыі.

Апошні раз рэгулятар зніжаў стаўку рэфінансавання ў студзені, з 12 % да 11,5 %. Да пачатку вайны ва Украіне стаўка была 9,25 %, 1 сакавіка 2022 года Нацбанк Беларусі падняў яе адразу да 12 %.

Hавiны
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі змяншаецца да 11,5 % гадавых
2023.01.23 10:21

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў